На ўсю жалезку. Агульны для ўсходнесл. м. Выкарыстоўваючы ўсе рэзервы магутнасці, скорасці і пад. (імчацца, газаваць і інш.). Данік [матацыкліст], як ён казаў, націскаў на ўсю жалезку, каб не бурчала старая ведзьма Агата, калі яны трохі прыпозняцца (М. Даніленка. Журлівіца). Паходзіць з маўлення шафёраў, дзе жалезкай нярэдка называюць педаль акселератара, якой рэгулююць паступленне гаручай сумесі ў цыліндры рухавіка і тым самым колькасць яго абаротаў. На ўсю іванаўскую. Паўкалька з руск. м. (во всю ивановскую). Ужыв. са значэннямі 'вельмі гучна, голасна (крычаць, храпці і пад.)' і 'у поўную меру (рабіць што-н.)'. Аляксей Сафронавіч.. паклікаў Колю. Шапнуў яму: — Ідзі, зрабі так, каб матор роў на ўсю іванаўскую (І.Шамякін. Трывожнае шчасце). У хаце на ўсю іванаўскую круціўся вальс. Каманду падаваў кучаравы, геройскі з выгляду сяржант (Р. Няхай. Сарочы лес). Узнікненне фразеалагізма традыцыйна звязваюць з назвай Іванаўскай плошчы ў Маскоўскім Крамлі, на якой y XVI ст. і пазней дзякі вельмі гучна, каб усе чулі, аб'яўлялі царскія ўказы. Паводле ж В. М. Макіенкі, фразеалагізм утварыўся на аснове выразу больш поўнай формы во всю ивановскую мощь шляхам субстантывацыі прыметніка і ўсячэння назоўніка. Кампанент іванаўскі першапачаткова адносіўся не да Іванаўскай плошчы, a да Івана — героя шматлікіх народных казак. На ўсю катушку. Гл. на поўную (усю) катушку. На хвост (на хвасце) станавіцца. Уласна бел. Пагрозліва, варожа ставіцца да каго-н. Ціток таксама як не закрычаў на Зазыбу: „Ды не трэба таго сходу!.." Астатнія мужыкі… зарагаталі—тады навошта было дарэмна на хвост станавіцца! (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі). Узнікненне фразеалагізма — вынік пераносу дзеянняў, стану гадзюкі на чалавека. Як піша Ф. Янкоўскі, „гадзюка мае здольнасць падымацца і кідацца на чалавека, на любую жывую істоту". Перад тым як нанесці імгненны ўкол ядавітымі зубамі, гадзюка рэзкім і дужым рухам становіцца на хвост, г. зн. падымае пярэднюю частку мускулістага цела. Ha цугундар браць (узяць) каго. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. брать на цугундер, укр. братн на цугундер). Караць, прыцягваць да адказнасці. У анкеце ўжо не напішаш, што ў палоне і акружэнні не быў. Цяпер чортаў знак. Ды яшчэ асобы аддзел на цугундар возьме (В. Быкаў. Здрада). Слова цугундар, неўжывальнае па-за фразеалагізмам, узнікла, паводле М.І.Міхельсона, шляхам зрашчэння двух ням. слоў: zu + hundert (к + сотня), успрынятых ад немцаў як частка
Дадатковыя словы
абяўлялі
57 👁