на граблі, яны яго стукнулі ў лоб. Тады ён і ўспомніў, што такое граблі, хапіўся за лоб і кажа: „I што за дурань тут граблі кінуў!" На схіле дзён (жыцця). Калька з франц. м. (sur le déclin de la vie). У глыбокай старасці. Вось i цяпер, ужо на схіле дзён, душу ўспамін кранае нечакана, калі раптоўна рве кароткі сон забыты голас мілай і каханай (А. Звонак. Праўдзе веку). У аснове фразеалагізма — прыпадабненне чалавечага жыцця да пад'ёму і схілу, спуску. На сцяну лезці. Агульны для ўсходнесл. м. Крайне ўзрушвацца, раздражняцца, злавацца. Іду гэта па Зарэччы, чую, у хаце адной аж на сцяну лезе народ, лямант, візг!.. Што гэта, пытаюся. Моляцца, кажа (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі). Відаць, фразеалагізм узнік са свабоднага словазлучэння, якім характарызуюць дзеянні раз'юшаных, раздражнёных ці напалоханых жывёл. Напрыклад, y байцы К. Крапівы „Далікатныя Парасяты": „Наставіўшы хібы і папусціўшы пену, на дзверы лезуць і на сцену". Або ў апавяданні Ядвігіна Ш. „Чортава ласка": „Раве скаціна, аж на сцяну лезе, a з хлява ані руш!" Меркаванне (Э. Вартаньян і інш.), быццам прататып фразеалагізма — словазлучэнне, звязанае са штурмам крапасных сцен, наўрад ці пераканальнае, бо цяжка адчуць хоць якую-небудзь сувязь паміж значэннямі свабоднага і фразеалагічнага словазлучэнняў. На ты быць. Агульны амаль для ўсіх славянскіх м. Ужыв. са значэннямі 'у сяброўскіх, блізкіх адносінах' і 'з вельмі добрым разуменнем чаго-н.'. Мы з ім былі на ты, аднак ён быў на дваццаць гадоў з гакам старэйшы (Я. Брыль. Ніжнія Байдуны). Усё жыццё гэтага чалавека праходзіла сярод лічбаў, ён з імі быў як кажуць, на ты (М. Даніленка. Восеньскі букет). Узнік як супрацьлеглае ўтварэнне на аснове фразеалагізма на вы — калькі з франц. м. (гл.). На ўвесь мах. Агульны для бел. і руск. (во весь мах) м. Як мага, вельмі хутка. I Міхліны дні ўзварушаны былі жыццём ды разгушканы на ўвесь мах (С. Баранавых. Новая дарога). Ёсць меркаванні, што выток фразеалагізма ідзе з падабенства з'яў: y ім „намёк на млынавое крыло — „мах", на вятрак, пушчаны на ўвесь мах" (М.І.Міхельсон), „слова мах — гэта адзін абарот млынавога кола" (М. М. Шанскі). На ўзвей (на ўзві) вецер. Уласна бел. Дарэмна, упустую, безвынікова (рабіць што-н.). Была і ў гміне, і ў павеце, y розных следчых і паноў і абхадзіла на ўзві вецер нямала панскіх устаноў (Я. Колас. Рыбакова хата). Склаўся ў выніку аб'яднання двух фразеалагізмаў y адзін: на вецер гаварыць + узвейвецер. Кантамінаваны выраз захаваў значэнне фразеалагізма на вецер, але пашырыў свае спалучальныя
Дадатковыя словы
абяднання, зяў, падёму, разюшаных
41 👁