втереть очки, хоць, зразумела, паміж кампанентамі акуляры і очки няма ніякай сувязі — ні сэнсавай, ні этымалагічнай. Выраз втирать очки паходзіць з лексікону карцёжнікаў: шулеры, каб выйграць, ішлі на падман, непрыкметна ўціралі, замазвалі на парашковай карце ачкі, ператваралі, напрыклад, сямёрку ў шасцёрку. Настаўляць рогі каму. Вядомы славянскім і заходнееўрапейскім мовам, абазначае 'здраджваць мужу, становячыся палюбоўніцай іншага мужчыны' і 'ашукваць мужа, стаўшы палюбоўнікам яго жонкі'. І жонка яму рогі настаўляла… ды ён цярпеў, бо рваўся ў чыны (Э. Валасевіч. Ён не кахаў — жаніўся па разліку…). Думка пра тое, што ён можа наставіць рогі самаупэўненаму, пыхліваму і нядобразычліваму да яго Макаеду, рассмяшыла (І. Шамякін. Атланты і карыятыды). Выраз прыйшоў ва ўсходнеславянскія мовы, на думку М. Міхельсона, або непасрэдна ад грэкаў, або праз французаў. Гэта не зусім дакладная калька (франц. coiffer de cornes — „надзяваць рогі"; тое самае і ў немцаў: Hörner aufsetzen). Ёсць некалькі меркаванняў адносна этымалагічнай асновы гэтага выразу. Немцы, напрыклад, лічаць, што ён звязаны з іх старажытным звычаем: калі муж ішоў ваяваць, жонка надзявала яму шлем са звярынай шкуры з рагамі, і гэта азначала, што жонка застаецца „на сваёй волі". Наступаць (наступіць) на горла (глотку) каму, чаму. Калька з ням. м. (J-m an die Kehle gehen; літаральна „на горла нахадзіць (наступаць)"). Прымушаць рабіць так, як хочацца, як выгадна каму-н. Калі нам удасца падвесці масы, як гаворыцца, да барыкад, тады мы зможам наступіць на горла фашызму, тады прадыктуем сваю волю… (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Параўн. падобныя выразы з такім самым дзеяслоўным кампанентам: наступаць на душу каму, наступаць на язык каму, наступаць сабе на язык, наступаць сабе на горла. Наступаць (наступіць) на граблі. Запазыч. з руск. м. Рабіць непрадуманы крок з мажлівымі непрыемнымі наступствамі для таго, хто гэта робіць. Улады хутка зразумелі, што зноў наступілі на граблі, і праз 16 гадзін [арыштаванага] выпусцілі. Праўда, з умовай, што пасля з'езда ён усё ж адбудзе пакаранне (ЛіМ. 27.06.1997). Крылаты выраз з байкі Л. Талстога „Вучоны сын" (1872). Тут расказваецца, як бацька папрасіў сына, які прыехаў з горада ў вёску, узяць граблі і дапамагчы на сенажаці. „А сыну не хацелася працаваць, ён і кажа: „Я вучыўся навукам, a ўсе мужыцкія словы забыў, што такое граблі?" Толькі ён пайшоў па падворку, наступіў
Дадатковыя словы
зезда
35 👁