У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Выраз сустракаецца ў камедыі Плаўта „Mercator". У сярэднявеччы часцей ужываўся з рыфмаваным дадаткам дыдактычнай часткі: Qui discit sine libro, is aquam haurit cribro (Хто вучыцца без кнігі, той чэрпае ваду рэшатам). Насіць на руках каго. Гл. на руках насіць каго. На скрут галавы. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі 'не думаючы, безразважна (рабіць што-н.)' і 'вельмі хутка, стрымгалоў (кінуцца, імчацца і пад.)'. Не, немцы не такія дурні, каб на скрут галавы перці за імі ў гушчар, не ведаючы, што іх чакае за кожным кустом (П.Місько. Мора Герадота). Кінуцца вось так у кусты на скрут галавы і бегчы… куды вочы глядзяць (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Узнік на аснове дзеяслоўнага фразеалагізма скруціць галаву, адно са значэнняў якога — 'загінуць, знявечыцца'. На славу. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі прыслоўным 'вельмі добра, надзвычайна' і прыметнікавым 'вельмі добры, надзвычайны'. Прыйшлося дзядзьку весці справу і папацецьтакі на славу (Я. Колас. Новая зямля). Качагар быў сумленны… I выйшаў бы з яго машыніст на славу (М. Лынькоў. Андрэй Лятун). Лічаць, што тут на ўжыта ў значэнні ' для'. Першапачатковае прыслоўнае значэнне на славу — 'каб пра гэта гаварылі, праслаўлялі'. Прыметнікавае значэнне развілося ў фразеалагізме ў сувязі з тым, што ён замацаваўся ў маўленні і ў сінтаксічнай ролі азначэння да назоўнікаў. Верыць, паверыць на слова. Калька з франц. м. (sur parole). Давяраючы чыйму-н. запэўненню, без пацвярджэння фактамі, доказамі. [Чарнавус:] Якія ж прычыны вашага адчаю? [Туляга:] Прычыны ёсць, Аляксандр Пятровіч! Паверце мне на слова! (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім). Можна лічыць, што тут кампанент слова — сэнсаўтваральны, суадносны з адным са значэнняў ('абяцанне зрабіць, выканаць што-н.). Настаўляць (наставіць) акуляры каму. Уласна бел. Уводзіць у зман, паказваючы што-н. y фальшывым, скажоным, але выгадным для сябе выглядзе. Пра багацце гэты пан Адольф гаворыць самазадаволена, бо ведае, што ў гэтым доме шануюць гаспадарлівых. A дзяўчо яму акуляры настаўляе! (В. Бур'ян. Век на мяжы — і „Паўлінка" ў афішах). Фразеалагізаваны крылаты выраз з камедыі К. Крапівы „Хто смяецца апошнім" (1939): „[Гарлахвацкі—адзін:] Правяральшчык знайшоўся! Я, брат, такія акуляры настаўлю, што табе і чорнае белым пакажацца". „Беларуска-рускі слоўнік" (1988, т. 1, с. 757) падае як адпаведнік да наставіць акуляры рускі фразеалагізм
Дадатковыя словы
бурян
40 👁