Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
адпаведнікамі ў славянскіх, a таксама ням., англ. і некаторых іншых мовах. Ужыв. са значэннем 'бязмерна шчаслівы, вельмі задаволены': Ён [Мірон Іванавіч] тут жа, перадими, горача падзякаваў Дубку і яго двум памочнікам за ўдала праведзеную аперацыю. Дубок быў на сёмым небе ад радасці (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Выток фразеалагізма — уяўленні старажытных грэкаў, арабаў пра будову свету: купал неба нібыта складаецца з сямі крыштальных сфер; на верхнім, сёмым небе, дзе знаходзіцца Бог, — рай, царства нябеснае. Зыходная вобразнасць фразеалагізма не ўсведамляецца, і гэтым можна вытлумачыць з'яўленне ў некаторых беларускіх гаворках варыянта на дзесятым небе, які трапіў і ў мастацкія тэксты: „А калі ты падорыш мне дачку, a потым і сына, дык мы што на дзесятым небе будзем!" (І.Козел). Дарэчы, y серб. — харв. літаратурнай мове нормай лічыцца на деветом небу:. На сіні (чорны) пазногаць (пазногцік). У такой форме фразеалагізм ужыв. ў бел. м. паралельна з выразам ні на ногаць і абазначае 'трошачкі, ледзь-ледзь'. Вы мяне прынялі як роднага… я ж для вас на сіні пазногаць нічога добрага не зрабіў (У. Дубоўка. Пялёсткі). Брыгадзір, рука старшыні, a чым ён памог нам хоць на чорны пазногцік? (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі). Аналагічны выраз з кампанентам сіні ёсць у пскоўскіх, пячорскіх, букавінскіх гаворках (на синии нёготь, синии ноготок, як за нігтьом сине). 3 той жа вобразнасцю, з кампанентам чорны ці яго адпаведнікамі (замест сіні) фразеалагізм сустракаецца ў шмат якіх іншых славянскіх гаворках. Усё гэта дае падставу, на думку М.І.Талстога, адносіць названы выраз да праславянскай эпохі. Значэнне кампанента сіні — чорны'; з такой семантыкай гэта слова выкарыстоўваецца і цяпер у некаторых гаворках, прычым у нефразеалагічным ужыванні. Адсюль першапачатковы сэнс выразу на сіні пазногаць — 'на чорную палоску пад ногцем'. Насіцца ў паветры. Калька з франц. м. (être dans l'аіг). Няўхільна набліжацца, адчувацца, распаўсюджвацца (пра думкі, ідэі, з'явы і пад.). „Ты перабудаваўся?" — гэта пытанне не проста носіццаў паветры, а яго вось-вось пачнуць тыражыраваць друк і гучнагаварыцелі, развешаныя на ўсіх вуліцах (А. Кудравец. Усясільная формула). Фразеалагізм усведамляецца як матываваны. Насіць ваду рэшатам (у рэшаце). Недакладная калька з лац м. (haurire aquam cribro, літаральна „чэрпаць ваду рэшатам"). Рабіць што-н. безвынікова, заведама ўпустую. Кірыла прамаўчаў: лішне гаварыць — y рэшаце ваду насіць (А. Асіпенка. Кірыла Уласік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

l'аіr, lаіг, зявы, зяўленне
30 👁
 ◀  / 440  ▶