месцы. A вы кожны на сваім месцы? (А. Макаёнак. Таблетку пад язык). Успрымаецца як матываваны выраз. На сваіх дваіх. Агульны для бел. і руск. м., абазначае 'пехатою (дабірацца, ісці і пад.)'. Мы без дзядзі абыдземся… Мы на сваіх дваіх прывыклі тэпаць (П.Місько. Ціхае лета). Скарочаны варыянт словазлучэння на сваіх дваіх нагах, y якім нагах—семантычна апорны кампанент. У сучаснай беларускай мове, як і ў рускай, зборныя лічэбнікі, y тым ліку і двое, не спалучаюцца з назоўнікам нага (кажуць: дзве нагі, a не двое ног; адпаведна ў месным скл.: на дзвюх нагах, a не на дваіх нагах); дваіх — месны скл. ад старой формы зборнага лічэбніка двоіі ў значэнні пара'. На свой капыл. Агульны для ўсходнесл. (руск. на одну колодку, укр. на один копил) і польск. (na jedno kopyto) м. Пасвойму, на свой узор, лад (рабіць, зрабіць што-н.). Рыгор і дагэтуль гне на свой капыл усё ў хаце, але, апроч неладоў, нічога з гэтага няма (К. Чорны. Вясна). Утвораны шляхам унутрыфразеалагічнай дэрывацыі на базе дзеяслоўнага фразеалагізма мерацьна свой капыл y выніку ўсячэння дзеяслоўнага кампанента. Адарваўшыся ад кампанента мераць, выраз стаў спалучацца са шмат якімі дзеясловамі поўнага лексічнага значэння (гнуць, варочаць, перарабіць, збудаваць і інш.). У гэтым „абломку" ёсць сэнсаўтваральны кампанент свой, суадносны з такім жа словам свабоднага ўжывання. На святое ніколі. Паўкалька з польск. м. (na święty nikdy). Невядома калі; ніколі. [Якім:] Калі, калі ўжо надойдзе тая часінка, што нас злучыць навекі і мы ўжо ніколі не расстанемся? Калі? Калі?.. [Паўлінка:] Ха-ха-ха! На святое ніколі (Я. Купала. Паўлінка). Утварыўся на ўзор спалучэнняў тыпу на святога Пятра, на святога Міколу; параўн. y прыказках-прыметах: На святога Мацея зіма пацее, На святога Прыска праб'е лёд і пліска. У гаворках, як засведчана ў М. Федароўскага, выраз ужываецца і без перакладу апошняга кампанента: на святы нігды; параўн. таксама: Аддасць ён табе на святыя мігды, што не ўгледзіш нігды. На святыя нігды. Паўкалька з польск. м. (na święty nikdy, літаральна „на святое ніколі"). Невядома калі. — Кажуць, што во ў Вайтовічавай хаце маюцца школу адкрыць. — Будзе тое на святыя нігды (В. Адамчык. I скажа той, хто народзіцца). Утвораны на ўзор спалучэнняў на святога Пятра, на святога Міколу. На сёмым небе. Магчыма, калька з франц. м. (au septième ciel). Гэты фразеалагізм супадае сваім значэннем, вобразнасцю, лексічным складам, граматычнай структурай з такімі ж
Дадатковыя словы
прабе
49 👁