Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
падлашчванне. Ён трымаўся на роўнай назе, папярэдліва і далікатна (М. Лужанін. Колас расказвае пра сябе). Роўнай (этымалагічна — роўнасць) тут выступае як сэнсаўтваральны кампанент. Станавіцца, стаць і пад. на роўную нагу з кім. Агульны для ўсходнесл. м. Як роўны з роўным. Пан Скірмунт бярэ петыцыю, ускідае вочы. На твары абразлівая ўсмешка. — Гм! На роўную нагу са мною становяцца: грамадзяне пішуць да грамадзяніна (Я. Колас. На ростанях). Утварыўся на аснове фразеалагізма на роўнай назе з кім (гл.) — недакладнай калькі з франц. м., стаўшы спалучацца з іншымі, чым яго папярэднік, дзеясловамі-суправаджальнікамі. На руках насіць каго. Запазыч. з царк. — слав. м. Ужыв. са значэннямі 'надта песціць каго-н.' і 'высока цаніць каго-н., даражыць кім-н.'. Мікалай абяцанак-цацанак на руках насіць не даваў. Толькі песню „Выйдзі, каханая" на жалейцы сваёй напяваў (Д.Бічэль-Загнетава. Буслянка). Гэтакі ў цябе муж! Каб у мяне гэтакі быў, ябна руках яго насіла (М. Лобан. Гарадок Устронь). Выраз сустракаецца ў евангельскіх тэкстах, y Псалтыры, калі гаворыцца пра Ісуса і яго анёлаў („Анёлам сваім завяшчае цябе; і на руках панясуць цябе"). 3 царкоўных кніг выраз перайшоў ва ўсе славянскія мовы. На руку каму. Агульны для ўсходнесл. і польск. (na rękę) м., ужываецца са значэннем 'падыходзіць каму-н., выгадна камусьці, адпавядае яго жаданням'. І чаму-у-то людзі маўчаць?.. Рабочыя маўчаць, салдаты маўчаць… Няўжоа не ведаюць, што іх маўчанка як раз на руку начальству? Га-а? У вас таксама? (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Выраз з'яўляецца „абломкам" фразеалагізма на руку (у руку) іграць каму (гл.). На руку (у руку) іграць каму. Калька з англ. м. (play into hands). Ускосна дапамагаць каму-н. сваімі паводзінамі, дзеяннямі. Самы адказны момант, дзядзька Лаўрэн, a ты гэтага не хочаш разумець і ідзеш у прагульшчыкі. На гэтым кулацкая агентура спекуляваць будзе, ты на руку кулаку граеш, a ты лепшы ўдарнік (Э. Самуйлёнак. Паляўнічае шчасце). Узнік y асяроддзі карцёжнікаў, дзе абазначаў 'дапамагаць аднаму з ігракоў, падыгрываць яму, даваць магчымасць выйграць ці адыграцца'. На сваім месцы. Калька з франц. м. (en son lieu). Адпаведны свайму прызначэнню, справе, якой заняты. [Дзед Цыбулька:] Вот я добра ведаю, што і Уладзімір Андрэевіч адчувае сябе на сваім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
33 👁
 ◀  / 440  ▶