Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Выраз паходзіць з адпаведнага свабоднага словазлучэння, што ўжывалася, калі гаворка ішла пра ведзьмакоў і знахароў, якія замовамі, заклінаннямі нібыта маглі ўздзейнічаць на чалавека і прыроду. Карыстаючыся падманам і шарлатанствам, яны часам напускалі на прысутных дурманлівай сіняй пары, туману, як быццам дзеля таго, каб выклікаць адпаведных уяўных духаў. На пушачны стрэл. Гл. на гарматны (пушачны) стрэл (выстрал). На пярэднім плане. Гл. на першым (пярэднім) плане. На пярэдні план. Гл. на першы (пярэдні) план. Нарадзіўся ў сарочцы (кашулі). Гл. y сарочцы (кашулі) нарадзіўся. Нарадзіцца пад шчаслівай зоркай. Напэўна, калька з ням. м. (unter einem glücklichen Stem geboren sein). Быць шчаслівым, удачлівым, мець поспех у сваіх справах. Да пары дa часу СтэкХалімон-чык лічыў, што нарадзіўся пад шчаслівай зоркай. Жыў ён без асаблівых клопатаў і жыў, можна сказаць, прыпяваючы (І.Сіняўскі. Дарога на Замлынне). Узнікненне выразу звязана з прымхлівымі сцвярджэннямі старажытных астролагаў, што нібыта лёс чалавека залежыць ад таго, пад якой зоркай ці планетай ён нарадзіўся. На разбор шапак. Агульны для бел. і ўкр. (на розбір шапок) м. Пад самы канец чаго-н., з вялікім спазненнем (прыходзіць, паспяваць, трапляць і пад.). Было відаць, што вячэра ідзе не першую гадзіну, і я зразумеў, што паспеў на разбор шапак — не болей (В. Быкаў. Абеліск). Утварыўся на аснове сэнсава тоеснага фразеалагізма на шапачны разбор, які з'яўляецца паўкалькай з руск. м. (к шапочному разбору). На ростанях. Уласна бел. У стане сумнення, хістанняў, y нерашучасці перад выбарам чаго-н. (быць, заставацца і пад.). Вершы [Грынкевіча] патыхалі нейкай чыстай яснасцю і халаднаватасцю. A гэта смерць для паэта. I ён зразумеў гэта і зараз стаіць на ростанях, не ведаючы, што і як пісаць (У. Караткевіч. Нельга забыць). Паходзіць са свабоднага спалучэння слоў, y якім ростань абазначае 'месца перакрыжавання дзвюх або некалькіх дарог'. Зыходная вобразнасць фразеалагізма адлюстроўвае пэўную сітуацыю, калі, напрыклад, вандроўнік, апынуўшыся на перакрыжаванні дарог, задумваецца, па якой з іх ісці. Быць, трымацца, стаяць і пад. на роўнай назе з кім. Недакладная калька з франц. м. (sur le pied de I'egalite, літаральна „на назе роўнасці"). Як роўны з роўным, не прыніжаючы чыёй-н. годнасці. Коласу, па яго духоўным складзе, было агідна слугаванне і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

iegalite, зяўляецца
54 👁
 ◀  / 440  ▶