Паходзіць з жаргону зняволеных, дзе катушка асацыіруецца з тэрмінам асуджэння, зняволення каго-н. Зыходнае значэнне фразеалагізма — 'на ўвесь тэрмін, прадугледжаны законам (асудзіць, пакараць і пад.)', Два іншыя значэнні развіліся ў фразеалагізме, калі ён, маючы цьмяную ўнутраную форму, стаў спалучацца з дзеясловамі не „судовай" тэматычнай групы. На поўным сур'ёзе. Паўкалька з руск. м. (на полном серьёзе). Зусім сур'ёзна. — Было гэта даўно, — на поўным сур 'ёзе пачынае Лявон. — Надумаў я жаніцца… (Г. Пашкоў. Палескія вандроўнікі). Паводле Л.І.Скварцова, выраз склаўся ў акцёрскім прафесійным асяроддзі, a пачынаючы з 1960-х гадоў ужываецца як нейтральны сродак у нарысах, фельетонах, y аўтарскай мове мастацкіх твораў. Лктыўна выкарыстоўваецца ён і ў беларускіх тэкстах. Напрамілы бог. Уласна бел. Ужыв. з абавязковым прыфразеалагічным словам прасіць і абазначае 'вельмі шчыра, настойліва'. Чалавек напрамілы бог прасіў за ўзнагароду знайсці партфель, які ён згубіў… (М. Капыловіч. Шукаю кватэру). Лексіка-фразеалагічная канструкцыя прасіць напрамілы бог знаходзіцца ў шэрагу аднатыпных: бачыць на свае вочы, чуць на свае вушы, выспацца на поўнае вока, гаварыць на поўны голас. Таму нярэдка фразеалагізм напрамілы бог усведамляецца і арфаграфічна перадаецца як трохкампанентны: „Слухай, браток! Я ж цябе прасіў на прамілы бог фарбаваць цокаль…" (У. Дубоўка). Кампанент напрамілы ўзнік y выніку зліцця прыназоўніка на і ўстарэлага прыметніка прамілы (дзе прыстаўка праабазначае найвышэйшую ступень якасці). Дарэчы, y помніках старой беларускай пісьменнасці (напрыклад, y „Завяшчанні старасты слонімскага і камянецкага Міхайла Богуша Багавіцінавіча", 1529) засведчаны варыянт фразеалагізма без прыстаўкі (прыназоўніка) на-:„А на остатокь тыхь всихъ речей прошу промилый Богъ господина моего пана Кгаштолта…" Сінтаксічная сувязь у канструкцыі прасіць напрамілы бог замест чаканай прасіць на прамілага бога, відаць, дапускае меркаванне, што выраз напрамілы бог склаўся яшчэ ў старажытных беларускіх гаворках: y ім замацавалася форма він. скл., аднолькавая для адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў мужч. р. (параўн. старажытныя спалучэнні въсести на конь, иду на вы). Напускаць туману. Агульны для ўсходнесл. м. Заблытваць што-н., уводзіць у зман. — Маці я нічога не сказала… Калі яна напускае туману на маё з 'яўленне на свет, то, нарэшце, мне таксама ўсё роўна, хто мой бацька, — заключыла яна са злосцю (І.Шамякін. Снежныя зімы
Дадатковыя словы
сурёзе, сурёзна
65 👁