На першым (пярэднім) плане. Агульны для ўсходнесл. і польск. (na pierwszym planie) м. Важнейшы за ўсё, вышэй за ўсё. Як была наша школа савецкай, так ёю і засталася. Паказуха на першым плане (Я. Рагін. Выбіраю радзіму). Паходзіць з маўлення мастакоў, дзе планам называюць месца, занятае асобай або прадметам у перспектыве, вызначанае паводле адлегласці яго ад назіральніка. Паралельна ўжываюць пярэдні план і першы план, на трэднім плане і на першым плане. Параўн. ужыванне словазлучэння ў тэрміналагічным значэнні: „На малюнку твар недзе там, дзе чалавек грэбаецца рукамі ў зямельцы. A на пярэднім плане тое, што ў такой урачкаванай паставе тырчыць угору" (М.Гіль). На першы погляд. Калька з франц. м. (a premiегe vue). 3 першага ўражання. Трэба навучыцца з-за малога бачыць вялікае… Тут таксама на першы погляд нязначны маштаб (Э. Самуйлёнак. Тэорыя Каленорун). Выраз з сэнсаўтваральным прыметнікавым кампанентам і матываваным, часткова цэласным значэннем. На першы (пярэдні) план. Агульны для ўсходнесл. м. Як найбольш істотны, важны (выходзіць, выступаць, вылучаць і пад.). Ва ўмовах палітычнага генацыду… на пярэдні план выступіла праблема захавання нацыі (В. Рагойша. Бацька нацыі). Паходзіць з маўлення мастакоў. Гл. на першым (пярэднім) плане. Параўн. ужыванне словазлучэння пярэдні план y тэрміналагічным значэнні: „Як я біўся над гэтым эцюдам! Не атрымліваўся пярэдні план. Месца роўнае, няма за што воку зачапіцца" (В. Карамазаў). На плыву. Агульны для ўсходнесл. м. Ва ўцалелым стане (быць, утрымліваць, знаходзіцца, пратрымацца і пад). Цяпер у раёне толькі 30 працэнтаў гаспадарак неяк зводзяць канцы з канцамі, яшчэ знаходзяцца на плыву (Звязда. 18.11.1994). Узнік y выніку асацыяцыі па падабенстве з марскім ці рачным суднам, якое знаходзіцца ў стане плавання. На поўную (усю) катушку. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'вельмі строга (караць, штрафаваць і пад.)', 'пасапраўд-наму, як і трэба (рабіць што-н.)' і 'спаўна, як толькі можна (рабіць што-н.)'. 3 непаўналетняга зрабілі мяне дарослым. Судзіць можна ўжо. I далі на поўную катушку (І.Чыгрынаў. Плывун). Я, вядома, прадумана спланаваў, каб час ад цягніка да цягніка выкарыстаць разумна, на ўсю, як кажуць, катушку (П. Кавалёў. Баханка хлеба). І чалавек прачнуўся ў гэты час. Злавіў y скрынцы джаз і громкасць уключыў на ўсю катушку (Н.Гілевіч. Ах, як вітаў ён песняй родны кут
Дадатковыя словы
premiеre, каленбрун
35 👁