прыказкі Не падмажаш — не паедзеш). На аснове прамога значэння 'падмазаны (калёсы)' развілося пераноснае спачатку 'гатова ў дарогу', а потым 'блізка да паспяховага завяршэння'. На месцы злачынства. Калька з лац. м. (in loso delicti). Пры яўных доказах, у момант учынення чаго-н. заганнага (захапіць, злавіць і пад.). Рыгор вінавата ўсміхнуўся, як дураслівы школьнік, якога настаўніца злавіла на месцы злачынства (К. Крапіва. Мядзведзічы). Першапачаткова ўжываўся ў юрыдычнай справе. Намотваць <сабе> на вус што. Гл. матаць (намотваць, наматаць) <сабе> на вус што. Намыліць галаву каму Гл. галаву мыліць (намыліць) каму. На мякіне не правядзеш каго. Агульны для бел. і руск. м. Не перахітруеш, не абдурыш, не ашукаеш. Я чалавек кручаны, мяне на мякіне не правядзеш… (І.Пташнікаў. Мсціжы). Паходзіць з прыказкі Старога вераб'я на мякіне не правядзеш, якая расшчапілася на дзве часткі (гл. стары верабей). Адпаведна і яе значэнне 'вопытнага чалавека не ашукаеш' размеркавалася паміж двума „абломкамі". Фразеалагізм ужываецца звычайна толькі ў застылай форме, у якой выкарыстоўваўся (і выкарыстоўваецца) у складзе прыказкі, — з дзеяслоўным кампанентам у другой асобе адзіночнага ліку. На паверхні. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. на поверхности, укр. на поверхні). Лёгка заўважаецца, усведамляецца. Якое звяно ў ланцужку сістэмы ўрокаў найчасцей выпадае, не дае належнай эфектыўнасці? Адказ на гэтае пытанне на паверхні (Настаўн. газ. 28.09.2000). Утвораны ад фразеалагізма ляжаць на паверхні ў выніку ўсячэння дзеяслоўнага кампанента. Абодва выразы амаль ва ўсіх кантэкстах выступаюць як сэнсава ўзаемазамяняльныя, але адрозніваюцца функцыянальна-стылёвай прыналежнасцю: першы (ляжаць на паверхні) — функцыянальна не замацаваны, другі (на паверхні) — размоўны. На паповы сані збірацца. Уласна бел. Паміраць. У горадзе сорак гадоў бульба па бульбе — звялася. Тут, можа, гады два пародзіць, а там бадай што давядзецца збірацца на паповы сані (Р. Барадулін. Каму пазваніць?). У фразеалагізме захаваўся адгалосак даўнейшых эпох. Як сведчаць старажытныя пісьмовыя помнікі Кіеўскай дзяржавы, у даўнія часы быў звычай адвозіць нябожчыка дамесца пахавання на санях у любую пару года. Абрадам пахавання кіраваў поп („поповы поюще обычныя песни"). „У гуцулаў да нашага часу захаваўся звычай адвозіць труну з нябожчыкам на могілкі на санях" (Ф. М. Янкоўскі). Параўн. фіксацыю выразу ў крыху іншым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
176 👁