Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Беларусі, дровамі называюць галлё, ламачча і яго на падворку, перад тым як паліць у печы, не сякуць, a ламаюць на калене. Зразумела, ламаюць няроўна, абы-як. Гэта і стала падставай для ўзнікнення на Доне параўнанняў наломал, как дровишек; сделал, как дровишек наломал і фразеалагізма наломать дров. На лбе напісана ў каго. І.Уразаў, Э. Вартаньян, М. Булатаў і інш. лічаць, што з'яўленне гэтага фразеалагізма звязана з суровым звычаем, які захоўваўся ў Расіі аж да 1863 г.: злачынца клеймавалі распаленым жалезам, пакідаючы на шчоках і лбе знакі-літары. Аднак з такой этымалагізацыяй наўрад ці можна згадзіцца, бо выраз на лбе напісана, як і на твары напісана, ведалі яшчэ ў часы Цыцэрона. Відаць, з латыні выраз прыйшоў y ням. м. (steht an der Stirn geschrieben), a з ням. як фразеалагічная калька пранік ва ўсходнесл., чэшск., балг. і іншыя мовы. Фразеалагізм, значэнне якога 'ясна відаць па знешнім выглядзе чалавека', і сёння ўсведамляецца як матываваны, вобразны, хоць і з нерэальным вобразам у аснове. Мядзведзя, брат, не чапай. Ён-то на чалавека сам нe нападзе. Але ж ён думае, што ты ідзеш на яго. На лбе ж у цябе не напісана, хто ты (І.Пташнікаў. Мсціжы). На лона (на ўлонне) прыроды. Агульны для ўсходнесл. м. За горад, y лес, y поле і пад. (ехаць, выязджаць і пад.). 3 зялёных запыленых вагонаў выходзілі дачнікі, грыбнікі, рыбаловы і проста ўсе, хто ў гэты нядзельны дзень выязджаў на ўлонне прыроды (І.Навуменка. Бульба). Склаўся на аснове фразеалагізма на лоне прыроды (гл.) — калькі з франц. м., стаўшы спалучацца з іншымі, чым яго папярэднік, дзеясловамі-суправаджальнікамі. На лоне (на ўлонні) прыроды. Калька з франц. м. (au sein de la nature). Па-за горадам, y лесе, y полі i пад. (быць, адпачываць і пад.). Дождж перакрэсліў yce мае сённяшнія сустрэчы на лоне прыроды (М. Танк. Лісткі календара). Тут лона генетычна абазначае 'грудзі або чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты'. На мазі. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннем 'блізка да ажыццяўлення, вось-вось павінна завяршыцца' і звычайна спалучаецца з назоўнікам справа або займеннікам усё. — Ведаеце, — адказаў ён, — не ем, не сплю, усё ад аднаго да другога бегаю, тэлефон сабе дабіваюся. Але, здаецца, усё ўжо на мазі… (Б. Сачанка. Тэлефон). Дзеяслоў мазаць і назоўнікавы кампанент фразеалагізма на мазі — аднаго кораня. Першапачаткова спалучэнне ўжывалася, калі гаварылі пра калёсы, брычкі, восі якіх перад паездкай змазвалі калёснай маззю (параўн. з семантычным вобразам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўленне
38 👁
 ◀  / 440  ▶