Параўн.: „Эйдля бачыла, як упіралася карова адна, падала на пярэдняе калена, не хацела ісці. Але Пінька хітры, ён падганяць умее — і біць не б'е, a так хвост накруціць, што тая аж трушком бяжыць" (М. Лынькоў). На кудыкіну гару. Агульны для бел. і руск, м. Ужыв. як уніклівы адказ на пытанне: „Куды ідзеш?" — Куды гэта вы?.. — Анікуды!.. — Так ужо і нікуды?.. — Ну тады на кудыкіну гару, — для адчэпкі сказала Дуня Пракопкіна і паспрабавала абмінуць на дарозе паліцэйскага, каб ісці далей (І.Чыгрынаў Апраўданне крыві). Прыметнікавы кампанент кудыкіну, утвораны ад прыслоўя куды, па-за фразеалагізмам y літаратурнай мове не ўжываецца. Мяркуюць, што выраз узнік y асяроддзі паляўнічых. Ідучы на паляванне, яны, y адпаведнасці з павер'ем, ні ў якім разе не называлі месца, куды ідуць: іначай ім не пашанцуе. На курынай ножцы. Агульны для ўсходнесл. м., спалучаецца са словам хата і абазначае 'маленькая, мізэрная'. У Янкі Скрыбы клопаты зусім не такія. У яго хата на курынай ножцы, катуххлеву-шок, а ў ім карова што тая каза (У. Дамашэвіч. Ключ да шчасця). Выраз з народных казак. Параўн.: „Гэта была не хата, a хатка, як з казкі, — на курыных ножках" (П. Пестрак). Казачны вобраз хаткі на курыных ножках узнік, магчыма, на аснове канкрэтнага зрокавага ўяўлення: драўляныя зрубы, калі мясціна была багністая, ставілі на слупкі або пні. На ладан дыхаць. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. на ладан дышать, укр. на ладан дихати; параўн. y балг. м.: държа тамяна под носа си — трымаць ладан пад носам). Абазначае 'быць блізкім да смерці' і 'даходзіць да непрыгоднасці, занепадаць'. Вольгу вершы такіяспачатку не кранулі, яна падумала з грубаватай гарэзлівасцю: „Бач ты, на ладан дыхае, a пра любоў думае" (І.Шамякін. Гандлярка і паэт). Электрастанцыя дыхае на ладан (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Паводле хрысціянскага звычаю, чалавека, якому заставалася нядоўга жыць, свяшчэннік спавядаў, прычашчаў і кадзіў ладанам. Выходзіла, што чалавек перад смерцю дыхаў на ладан. Гэта і стала асновай для пераасэнсавання словазлучэння. Наламаць дроў. Запазыч. з руск. м. Зрабіць абы-як, нарабіць памылак. Табе трэба паехаць к Буйкевічу, разабрацца там і… Толькі не наламі дроў (А. Макаёнак. Лявоніха на арбіце). Выраз трапіў y рускую літаратурную мову, як сцвярджае С. Ожагаў, з данскіх гаворак праз творы М. Шолахава, іншых пісьменнікаў з Дона. Рэальнымі бытавымі ўмовамі ўзнікнення фразеалагізма з'яўляецца тое, што на Доне ёсць свабоднае словазлучэнне наламаць дроў Там, як і ў некаторых мясцінах
Дадатковыя словы
зяўляецца, паверем
33 👁