Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Шпулькевіч] адчуў сябе на кароткай назе з гэтым хлопцам (К. Чорны. Люба Лук'янская). У руск. м. выраз трапіў як калька з франц. sur un pied d'intimité, дзе апошні кампанент перакладзены прыметнікам короткий са значэннем 'блізкі, сяброўскі'. На кароткую нагу жыць, станавіцца і пад. Уласна бел. Вельмі блізка, па-сяброўску. Нупрэеў лічыўся чалавекам сухаватым, y абыходжанні са сваімі падначаленымі ён ніколі не ставіўся, як кажуць, на кароткую нагу, мог нават часамі ні за што нагрубіць чалавеку (Я. Васілёнак. Сакрэт). Утварыўся на аснове фразеалагізма на кароткай назе з кім (гл.), стаўшы спалучацца з іншымі, чым яго папярэднік, дзеясловамі-суправаджальнікамі. На крайні выпадак. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. на крайний случай, укр. на крайній випадок). У прадбачанні крайняй неабходнасці, калі не будзе іншага выхаду. [Сцяпан] можа пайсці ў лес, камандаванне яму гэта дазволіла на крайні выпадак (У. Шыцік. Масткі над абрывам). Склаўся, відаць, пад уплывам сінанімічнага з ім фразеалагізма ў крайнім выпадку (гл.) — калькі з франц. м. На край свету (зямлі) ісці, ехаць і пад. Агульнаслав. (руск. на край света, укр. на край світу, польск. па koniec świata, чэшск. па konec sveta, балг. накрай света, серб. — харв. на кpaj света і г. д.). Абазначае 'куды-н. вельмі далёка' і 'у любое месца, абы-куды'. Яна яшчэ дзіця чакала тады… Дык жа не паглядзелі… Забралі… На край свету павезлі… (МЛынькоў. Сустрэчы). Я гэтак рада… 3 вамі я на край зямлі ісці гатова (А. Бачыла. Загорская восень). Паходзіць са свабоднага словазлучэння, якое мела канкрэтны сэнс. Зямля, як даўней лічылі,— плоскі чатырохвугольнік з дахамнебам, a край свету — месца, дзе неба сыходзіцца з зямлёй. На кругі свая вяртацца, вярнуцца, вярнуць і пад. Запазыч. з царкслав. м, Да ранейшага стану; на былое месца. Будзь спакойная, Чазенія. Усё вярнулася на кругі свая. Жыві добра (У. Караткевіч. Чазенія). Выраз з Бібліі (Эклезіяст, 1,1), дзе ўжыты ў кантэксце: Вяртаецца вецер на кругі свая. Тут свая — форма мужч. р. мн. л. він. скл. Накруціць хвост каму. Агульны для ўсходнесл. м. Зрабіць строгую вымову, выгаварыць з дакорам. Мароз пад'ехаў куставую нараду правесці — хлеб не ішоў па закупу, Трэба было накруціць xвocm актыву. На самацёк пусцілі, апартуністы! (М. Лобан. Гарадок Устронь). Склаўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да некаторых свойскіх жывёл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

dintimité, лукянская, падехаў
32 👁
 ◀  / 440  ▶