Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
спакойнымі разважаннямі на злобу дня (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). Фразеалагізм мае застылую, нязменную форму і з'яўляецца ўтварэннем ад назоўнікавага выразу злоба дня (гл.), якое ўзнікла на аснове запазычання з царк. — слав. м. — з тэксту Бібліі (Матфей, 6, 34): Довлеет дневи злоба его — 'хапае для кожнага дня сваёй турботы'; злоба — 'турбота, клопат'. На злом галавы. Уласна бел. Абазначае 'не думаючы, неабачліва (рабіць што-н.)' і 'вельмі хутка, імкліва, стрымгалоў (імчацца, уцякаць і пад.)'. У маім лёсе ўсе наадварот. Некалі на злом галавы вырваўся з вёскі, a пад старасць усё часцей і часцей стаў думаць, што зрабіў глупства (ЛіМ. 1.10.1982). Тады Чубар скочыў цераз ваўка і рынуўся на злом галавы па дарозе да бальшака (І.Чыгрынаў. Плач пералёлкі). Асновай для ўтварэння гэтага прыслоўнага фразеалагізма быў дзеяслоўны выраз зламаць галаву, які ўжываецца са значэннем 'знявечыцца, загінуць', калі гаворка ідзе пра рызыкоўныя дзеянні. Называць (назваць) рэчы сваімі імёнамі. Калька з франц. м. (appeler les choses par leurs noms). Гаварыць прама, адкрыта, нічога не ўтойваючы пра каго-, што-н. [Ягор:] Аяі не гавару загадкамі. Я называю рэчы сваімі імёнамі, Вадзім Сілавіч (В. Лукша. Калі вяртаюцца буслы…). Фразеалагізм успрымаецца як матываваны. На кані быць, адчуваць сябе. Агульны для ўсходнесл. м. У прыемнай сітуацыі, y выгадным становішчы. Васька ўвайшоў y ролю і адчуваў сябе на кані (А. Жук. Чорны павой). Параўнальна нядаўняе ўтварэнне, „абломак" фразеалагізма на кані і пад канём 'у самых разнастайных, прыемных і непрыемных сітуацыях (быць і пад.)', пабудаванага на супастаўленні дзвюх частак. У „Зборніку беларускіх прыказак" І.І.Насовіча выраз фіксуецца ў форме быў на кані і пад канём. На карачках паўзці, поўзаць. Агульны для бел. і руск. м. Адначасова на абедзвюх руках і нагах. Лейтэнант тут жа развярнуўся ў снезе, на карачках праскочыў y галаву сваёй распластанай над узмежкам калоны, схапіў лыжы (В. Быкаў. Дажыць да світання). На думку В. М. Макіенкі, y выразе захавалася старажытнае праславянскае слова карк (корак) са значэннем 'нага жывёліны'. Першапачаткова карачкі — 'маленькія ногі, ножкі' (відаць, лапы жывёліны), спалучэнне на карачках напачатку дастасоўвалася толькі да чатырохногіх (жывёлін). Быць, адчуваць сябе на кароткай назе з кім. Запазыч. з руск. м. (на короткой ноге). У блізкіх, сяброўскіх адносінах. Адразу ён
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
46 👁
 ◀  / 440  ▶