Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
саўгаса, — адсылалі да Аляксея Трафімавіча на перавыхаванне (М. Тычына. Дажынкі). Першапачатковае значэнне выразу — 'у засланы дываном пакой, кабінет гаспадара, начальніка'. На ёту. Агульны для бел. і руск. м. Нямнога, ледзь-ледзь. Мэты нашы — задачы нашы вы ведаеце. A што мы толкам зрабілі, каб хоць на ёту, наблізіць перамогу нашай справы? (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Узнік па аналогіі з фразеалагізмамі тыпу на капельку, на макулінку (выкарыстана іх граматычная структура і першы кампанент). Што да ёты, то гэта так называецца літара і ў грэч. алфавіце, найтанчэйшая сярод іншых літар. На заднім плане. Гл. на другім (заднім) плане. На задні план. Гл. на другі (задні) план. На задніх лапках хадзіць перад кім. Запазыч. з руск. м. Прыслугоўваць, лісліва дагаджаць каму-н. Ага, спужаўся высокага начальства, пачнеш на задніх лапках перад ім хадзіць… (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Паходзіць з байкі І. А. Крылова „Два сабакі", дзе спачатку выкарыстаны як свабоднае словазлучэнне (гаворыцца пра сабаку, які ў прамым сэнсе можа хадзіць на задніх лапках), a затым — як выраз з пераносным значэннем (размова ідзе пра людзей). Пакаёвы сабачка Жужу хваліцца двароваму Барбосу, што жыве „ў пяшчоце, y дабры", п'е і есць „на серабры" (пераклад К. Крапівы): „Чым служыш ты?" — „Чым служыш? Вось пытанне! — З насмешкай адказаў Жужу: — На задніх лапках я хаджу". Так шчасце многія y тым знаходзяць, Што ўсё жыццё на задніх лапках ходзяць! Ha здароўе. Агульны для бел., руск. і польск. (na zdrowie) м. Колькі хочацца каму-н. і без пярэчанняў з боку таго, хто гаворыць. — Я кахаю Ганчара… — Ну й кахай сабе на здароўе (Г. Багданава. Паганскія экспрэсіі). Фразеалагічнае значэнне ў гэтым выразе, ніяк не звязанае з сэнсавай структурай слова здароўе, развілося на аснове тоста ці зычэння пры частаванні („ешце, піце на здароўе"), калі спалучэнне на здароўе пашырыла сферу свайго дастасавання, выйшаўшы за межы ветлівага кантакту з суразмоўнікам пры гасцяванні, частаванні і пад. Параўн. ужыванне спалучэння ў нефразеалагічным сэнсе: „Няхай ядуць на здароўе, я не шкадую" (В. Палтаран). На злобу дня. Агульны для ўсходнесл. м. Пра што-н. надзённае, якое хвалюе, займае, цікавіць усіх (гаварыць, пісаць і пад.). Ласкі нашы звычайна перапыняліся ціхімі гутаркамі і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
34 👁
 ◀  / 440  ▶