ля руін (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Уступае ў спалучальнасць толькі з дзеясловам збіць (зрэдку — з яго сінонімамі). Такі лексікафразеалагічны кантакт вытлумачваецца вобразнай асновай выразу: горкі яблык, звычайна з дзічкі, перш чым есці, б'юць аб цвёрдае, спускаючы кіслы сок. На грэчаскія калёнды. Агульны для ўсходнесл. м. Ніколі, невядома калі. — Пазыч сторублёў. — A аддасі калі? На грэ[час]кія календы? — Ды сёння ж аддам, скнара ты пракляты! — ускіпеў Шахрай і грымнуў далоняй па стале (Я. Васілёнак. Нараджэнне чалавека). Утвораны па мадэлі з ужо існуючымі, сэнсава тоеснымі выразамі на святы Адам, на святое ніколі, на святыя нігды з запаўненнем структурнай схемы кампанентамі фразеалагізма да грэчаскіх календаў (гл.) — паўкалькі з лац. м. На дзесятым небе. Гл. на сёмым (дзесятым) небе. Надзець шапку Манамаха. Запазыч. з руск. м. Стаць адзіным, поўнаўладным кіраўніком дзяржавы. Патаемнай жа марай Жыгімонта было самому надзець тую клятую шапку Манамаха (А. Петрашкевіч. Рупнасць дзяржаўнай асобы пра суверэнітэт Айчыны). Дзеяслоўны фразеалагізм, утвораны на аснове назоўнікавага шапка Манамаха (гл.). На другі (задні) план. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. на второй (задний) план, укр. на другий (задній) план). Як менш істотны, другарадны, нязначны (адцясніць, адступідь і пад). Усё гэта неяк само сабой адступіла на задні план перад яго незразумелым неспакоем і незадаволенасцю сабою (А. Жалязоўскі. У вясковай цішыні). Паходзіць з маўлення мастакоў, дзе ўжываюць у тэрміналагічным значэнні першы (пярэдні) план і другі (задні) план. Гл. на першым (пярэднім) плане. Ha другім (заднім) плане. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. на втором (заднем) плане, укр. на другим (заднім) плані). Менш важны, другарадны, нязначны. Аксеня цяпер на заднім плане. Яе месца заняла Васіліна (Т. Хадкевіч. Вяснянка). Паходзіць з маўлення мастакоў. Гл. на другі (задні) план і на першым (пярэднім) плане. На дух не пераносіць, не выносіць і пад. Гл. і на дух не пераносіць, не выносіць і пад. На дыван выклікаць, ісці, тратяць і пад. Калька з англ. м. (call on the carpet, літаральна „выклікаць на дыван"). Для сур'ёзнай размовы, адказу на якія-н. прэтэнзіі, заўвагі і пад. Усіх, хто правінаваціўся, трапіў на дыван да „таты" — дырэктара
Дадатковыя словы
бюць, сурёзнай
37 👁