Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
калі адзін аднаму кажуць вы ' і сур'ёзна, па-дзелавому'. Кунцэвіч на людзях трымаецца на «вы», што заўсёды бянтэжыць Лазовіка (В. Блакіт. Шануй імя сваё). Атамная энергія, апаратура рэактара патрабуюць, каб да іх звярталіся на «вы» (М. Гроднеў. Крох да тайны). Напісанне Вы (з вялікай літары) y пісьмах і дакументах паходзіць ад нямецкага Sie, a зварот на вы да аднаго чалавека бярэ пачатак у Старажытным Рыме. «Мяркуюць, што калі Рымская імперыя была падзелена на дзве часткі і стала два імператары — y Рыме і ў Канстанцінопалі, людзі, звяртаючыся да імператара, гаварылі: „Вы рашылі", „Вы можаце зрабіць" і пад., маючы на ўвазе не адну асобу, a двух імператараў. Затым гэта было пераасэнсавана як асаблівае ўшанаванне, распаўсюдзілася на найоліжэйшых саноўнікаў імператара (напачатку як ліслівасць), пасля на ўсіх, перад кім хацелі ліслівіць. Паступова важныя асобы сталі патрабаваць, каб да іх звярталіся на „вы" (Русск. яз. в школе. 1979. № 1. С. 49). Навядзенне мастоў. Агульны для ўсходнесл. м. Наладжванне кантактаў з кім-н. Савет Эканамічнай Узаемадапамогі падаў сігнал да навядзення мастоў y інтарэсах усіх еўрапейскіх народаў (Звязда. 11.04.1987). Назоўнікавае ўтварэнне ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма наводзіць (навесці) масты, які абазначае 'устанаўліваць, наладжваць кантакты з кім-, чым-н.'. На вярбе грушы растуць у каго. Агульны для бел. і ўкр. (на вербі груші ростуть) м. Хто-н. неймаверна хлусіць, выдумляе, расказвае небыліцы. Дык жа гэты дзед — вядомы на ўсю акругу манюка Навум Бублік. Уяго на вярбе грушы растуць… (Р. Хацкевіч. На золку). Выраз, струкіурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, утварыўся на аснове назоўнікавага фразеалагізма грушы на вярбе (гл.) шляхам пашырэння яго кампанентнага складу і развіцця інакшай спалучальнасці з кантэкстам. Ha гарматны (пушачны) стрэл (выстрал). Агульны для ўсходнесл. м, (руск. на пушечньій выстрел, укр. на гарматний постріл). Зусім, ні ў якім разе (не падпускаць; нельга, не трэба падпускаць каго-н.). [Вера:] Я такіх, як яе муж, на гарматны стрэл да партыі не падпусціла б! (І.Мележ. У новым доме). Першапачаткова абазначаў 'на адлегласць, на якую дзейнічае гармата; на адлегласць гарматнага стрэлу'. Магчыма, выраз склаўся пад уплывам франц. à portée de fusil (літаральна „на ружэйны выстрал"). На горкі яблык. Уласна бел. Вельмі моцна, бязлітасна. Іх, збітых на горкі яблык, знайшоў нямецкі патруль на глухой вуліцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

найбліжэйшых, сурёзна
52 👁
 ◀  / 440  ▶