Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
дзе тыя пяць дзесяцін яго ўласнай на векі вечныя зямлі (К. Чорны. Семнаццаць год). Вытворны ад фразеалагізма ва векі вякоў (гл.). Ужываючыся ў адмоўных сказах, выраз развіў y сабе значэнне ніколі'. [Максім:] Не зазнаць ужо мне на векі вечныя дабра і спакою са сваёй Папанейкай (Я. Купала. Прымакі). Гаварыць на вецер. Калька з ням. (in den Wind reden) ці франц. (parler en l'аіг) м. (Гаварыць) дарэмна, упустую, безвынікова. Дзед Талаш гаварыў не на вецер. Вочы яго гарэлі неспакойным злавесным агнём і зачароўвалі Мартына, адбіралі яго волю (Я. Колас. Дрыгва). У аснове фразеалагізма — уяўленне, што сказанае кімнебудзь падхопіць вецер і бясследна панясе кудысьці. Навешванне лапшы на вушы каму. Уласна бел. Імкненне падмануць каго-н., падман. Каму ж патрэбна гэта хлусня, навешванне лапшы на вушы простым людзям? (Нар. воля. 4.03.1998). Вытворны назоўнікавы фразеалагізм ад суадноснага дзеяслоўнага вешаць (навешваць, навешаць) лапшу на вушы (каму). Навешванне ярлыкоў. Агульны для ўсходнесл. м. Павярхоўная, аднабаковая, шаблонная характарыстыка, ацэнка каго-н. Усё яшчэ існуе пагроза навешвання ярлыкоў y выпадку смелых крытычных абагульненняў; не так і рэдка сустракаецца падмена сацыяльнага аналізу лёгкім маральным каментарыем (В. Каваленка. Ёсць арыенцір дзейнасці). Назоўнікавае ўтварэнне ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма вешаць (навешваць, навешаць) ярлыкі каму, на каго, на што 'аднабакова, шаблонна ацэньваць, характарызаваць каго-н.'. На вуснах мёд, a ў (на) сэрцы лёд y каго. Агульны для бел. і польск. (na ustach miód, a w sercu lód) м. Хто-н. знешне ветлівы, далікатны, a спадцішка прычыняе шкоду, непрыемнасці. Мы павінны папярэдзіць тых, у якіх на вуснах мёд, а ў сэрцы лёд, якія на кожным перакрыжаванні брэшуць, як мая старая сучка… (І.Гурскі. Вецер веку). Пабудаваны на прыёме антытэзы па мадэлі «знадворку — салодкасць, унутры — гаркота». Параўн. блізкія па ўнутранай форме выразы ў іншых мовах: руск. на языке мед, a под языком лед; укр. на языці мід, a під языком лід; чэшск. v ustech med, a w srdci jed (літаральна «на вуснах мёд, a ў сэрцы яд»); франц. bouche de miel,coeur de fiel (літаральна «рот у мёдзе, сзрца з жоўцю»). На вы быць, звяртацца і пад. Калька з франц. м. (vouvoger; літаральна гэты дзеяслоў абазначае «быць на „вы", звяртацца на „вы" ці, інакш, „выкаць"»). Ужыв. са значэннямі 'у такіх адносінах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

l'аіr, lаіг
45 👁
 ◀  / 440  ▶