Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
прыказкі Не падмажаш — не паедзеш). На аснове прамога значэння 'падмазаны (калёсы)' развілося пераноснае спачатку 'гатова ў дарогу', a потым 'блізка да паспяховага завяршэння'. На месцы злачынства. Калька з лац. м. (in loso delicti). Пры яўных доказах, y момант учынення чаго-н. заганнага (захапіць, злавіць і пад.). Рыгор вінавата ўсміхнуўся, як дураслівы школьнік, якога настаўніца злавіла на месцы злачынства (К. Крапіва. Мядзведзічы). Першапачаткова ўжываўся ў юрыдычнай справе. Намотваць сабе на вус што. Гл. матаць (намотваць, наматаць) сабе на вус што. Намыліць галаву каму Гл. галаву мыліць (намыліць) каму. На мякіне не правядзеш каго. Агульны для бел. і руск. м. Не перахітруеш, не абдурыш, не ашукаеш. Я чалавек кручаны, мяне на мякіне не правядзеш… (І.Пташнікаў. Мсціжы). Паходзіць з прыказкі Старога вераб'я на мякіне не правядзеш, якая расшчапілася на дзве часткі (гл. стары верабей). Адпаведна і яе значэнне 'вопытнага чалавека не ашукаеш' размеркавалася паміж двума „абломкамі". Фразеалагізм ужываецца звычайна толькі ў застылай форме, y якой выкарыстоўваўся (і выкарыстоўваецца) y складзе прыказкі, — з дзеяслоўным кампанентам у другой асобе адзіночнага ліку. На паверхні. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. на поверхности, укр. на поверхні). Лёгка заўважаецца, усведамляецца. Якое звяно ў ланцужку сістэмы ўрокаў найчасцей выпадае, не дае належнай эфектыўнасці? Адказ на гэтае пытанне на паверхні (Настаўн. газ. 28.09.2000). Утвораны ад фразеалагізма ляжаць на паверхні ў выніку ўсячэння дзеяслоўнага кампанента. Абодва выразы амаль ва ўсіх кантэкстах выступаюць як сэнсава ўзаемазамяняльныя, але адрозніваюцца функцыянальна-стылёвай прыналежнасцю: першы (ляжаць на паверхні) — функцыянальна не замацаваны, другі (на паверхні) — размоўны. На паповы сані збірацца. Уласна бел. Паміраць. У горадзе сорак гадоў бульба па бульбе — звялася. Тут, можа, гады два пародзіць, a там бадай што давядзецца збірацца на паповы сані (Р. Барадулін. Каму пазваніць?). У фразеалагізме захаваўся адгалосак даўнейшых эпох. Як сведчаць старажытныя пісьмовыя помнікі Кіеўскай дзяржавы, y даўнія часы быў звычай адвозіць нябожчыка дамесца пахавання на санях у любую пару года. Абрадам пахавання кіраваў поп („поповы поюще обычныя песни"). „У гуцулаў да нашага часу захаваўся звычай адвозіць труну з нябожчыкам на могілкі на санях" (Ф. М. Янкоўскі). Параўн. фіксацыю выразу ў крыху іншым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя
40 👁
 ◀  / 440  ▶