Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Н На авось. Запазыч. з руск. м. 3 разлікам на шчаслівую выпадковасць; наўдачу (рабіць што-н.). Пагана адчувае сябе Саўка, a ўсё таму што не дадумвае сваіх думак, робіць на авось, пакладаючыся на шчаслівы выпадак (Я. Колас. Дрыгва). Лічаць, што слова авось паходзіць ад займеннікавага спалучэння a во ce, якое сустракаецца ў тэкстах XVI–XVII стст. і літаральна абазначала «а вось» (параўн. часціну авось з тым самым значэннем у сучаснай бел. літаратурнай м.). Указальнае слова авось, якое ў гутарковым маўленні страчвае канцавую галосную, паступова замяняецца на іншыя, y тым ліку на часціцу «можа», «а можа». На авось ды нябось. Уласна бел. (параўн. y руск. м.: авось да небось са значэннем 'як будзе, як здарыцца'). 3 разлікам на шчаслівую выпадковасць; наўдачу (пакладацца, рабіць што-н.). Кароў аслабленых падвязваць на вужышчы пад жываты бацька не збіраўся, падсмейваўся з гультаяватых «зімагораў», што пакладаліся на авось ды нябось (У. Калеснік. Доўг памяці). Развіўся ў выніку далучэння да фразеалагізма на авось (гл. вышэй) часціцы нябось, якая як бы падагнана пад «гукавую сіметрыю». На адзін капыл. Агульны для ўсходнесл. (руск. на одну колодку, укр. на один копил) і польск. (na jedno kopyto) м. Аднолькавыя, падобныя адзін да аднаго. Усе яны [паны] на адзін капыл — стараюцца дастаць з цябе ўвесь дух, пакуль ты ў іх служыш (УДамашэвіч. Дзявочая клятва). Паходзіць з мовы шаўцоў: капыл—'кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак'. Зыходная форма выразу — зробленыя на адзін капыл (гл.). Набітасць рукі. Уласна бел. Вялікі вопыт, добры навык, спрактыкаванасць у чым-н. Цяжэй, калі чалавек лічыць за прызванне простую набітасць рукі, якая дазваляе без намаганняў зарыфмаваць пару лозунгаў і такім чынам «адгукнуцца» на сур'ёзную патрэбу грамадства, хоць яна не стала ўнутранай патрэбай аўтара (М. Лужанін. Роздум перад маладымі). Назоўнікавае ўтварэнне на базе суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма набіць руку (на чым, y чым), які абазначае ' выпрацоўваючы навык, зрабіцца спрактыкаваным
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзную
34 👁
 ◀  / 440  ▶