Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Кравец не толькі не падтрымаў яго, a нават падміргнуў, каб той мяняў хутчэй пласцінку. Толік адразу ж перавёу гаворку на іншую тэму (Л. Гаўрылкін. Матчына хата). Склаўся шляхам метафарызацыі адпаведнага свабоднага словазлучэння, звязанага з ігрой на патэфоне, грамафоне, калі даводзіцца замяняць неўпадабаную пласцінку іншай. Мясціны (месцы) не вельмі аддаленыя. Паўкалька з руск. м. (места не столь отдаленные). Далёкая ссылка. — Кажаш, табе патрэбна толькі сталіца? I што ж — здалёк ты шыбуеш да яе? — Здалёк. Хоць у мастацкай літаратуры тыя мясціны завуцца чамусьці «мясцінамі не вельмі аддаленымі» (Я. Васілёнак. Першы стрэчны). Выраз з «Улажэння аб пакараннях» царскай Расіі. Першапачаткова мелася на ўвазе ссылка ў еўрапейскую частку краіны. Мячы скрыжоўваюцца дзе. Агульны для ўсходнесл. м. Пачынаюцца паядынкі, баі і пад. Белая Русь… Колькі разоў на яе зямлі скрыжоўваліся мячы, і беларусы першыя прымалі ўдары ад шматлікіх ворагаў, сквапных чужаземцаў (І.Гурскі. Вецер веку). Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утварыўся на аснове суадноснага дзеяслоўнага выразу скрыжоўваць шпагі (мячы) (з кім) (гл.). Мяшацца з гразёю. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. смешиваться с грязью, укр. змішуватися з болотом). Усяляк прыніжацца, беспадстаўна абвінавачвацца. Наша роднае ўхілялася ўбок, аддавалася на смех, выскаленне і кпіны, тапталася нагамі і мяшалася з гразёю, a за прыклад выстаўлялася чужое, велікарускае, дзецям не даступнае і малазразумелае (Я. Лёсік. Што рабіць?). Утвораны ад фразеалагізма мяшаць (змешваць) з граззю (гразёю) (каго, што) — выразу з жывой унутранай формай, звязанай, хутчэй, з нерэальным, гіпербалізаваным, чым рэальным вобразам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
49 👁
 ◀  / 440  ▶