Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
думкі дзед. — Мухі не пакрыўдзіць: кавалкам хлеба не папракне, y рот не загляне (К. Каліна. Світанак). Вобразнасць фразеалагізма засноўваецца на літоце (знарочыстым прымяншэнні). Муціць ваду. Гл. каламуціць (муціць) ваду. Мыліць галаву каму. Гл. галаву мыліць (намыліць) каму. Мышыны жарэбчык. Запазыч. з руск. м. Стары, які любіць заляцацца да маладых жанчын. Аказваецца, «галубятнікі» перамаглі. Ды няхай не носяцца, мышыныя жарэбчыкі (Я. Колас. Пісьмо IL Броўку). Упершыню ўжыты ў паэме М. В. Гогаля «Мёртвыя душы» (1842) — y разгорнутым параўнанні Чычыкава, які перабіраў ножкамі, са старэнькімі фарсунамі, што даволі спрытна бегаюць каля дам і называюцца мышынымі жарэбчыкамі. Відаць, Гогаль і аўтар гэтага выразу. Мышыны — колеру мышы (пра масць каня), тут у сэнсе 'які пачынае сівець'. Мядзведжае вуха. Агульны для ўсходнесл. м. Вечназялёная паўзучая расліна сямейства верасовых з бела-ружовымі кветкамі і чырвонымі ягадамі; талакнянка. Паблізу раслі смолкі, мядзведжае вуха, дзікі кроп (М. Даніленка. Ля Дняпра, y другім эшалоне). Склаўся на аснове падабенства паміж прадаўгаватым махнатым лісцем расліны і мядзведжым вухам. Мядзведжы куток (кут). Паўкалька з руск. м. (медвежий угол). Глухая, аддаленая мясціна. Пасмею запытаць, з якой важнай патрэбай дарагія госці адважыліся наведаць наш гэты мядзведжы куток? (М. Лобан. На парозе будучыні). У фразеалагізме — выразны намёк на мядзведжы бярлог, на глуш, дзе толькі водзяцца мядзведзі. Мядовы месяц. Калька з франц. м, (la lune de miel), абазначае 'першы, найбольш шчаслівы час сямейнага жыцця'. У іншых дома сварка, лямант, крык. A тут бясконца месяц цягнецца мядовы. (Э. Валасевіч. Развод). Калі выраз дапаўняецца якімнебудзь абстрактным назоўнікам у форме род. скл., то мае сэнс 'росквіт, лепшы час': Польскае шляхецтва перажывала мядовы месяц адраджэння свае дзяржаўнасці, зварот да жыцця, здзяйсненне гадаваных вякамі надзей (Я. Колас. Дрыгва). Крылаты выраз з рамана Вальтэра «Задзіг, або Лёс» (1747), дзе сустракаецца ў такім кантэксце: «Задзіг пераканаўся, што першы месяд шлюбу… з'яўляецца мядовым месяцам, a другі— палыновым». Вальтэр выкарыстаў думку і вобразы з персідскага афарызма: «Калі першы месяц шлюбнага жыцця бывае толькі мядовым, то другі бывае палыновым». Мяняць (змяніць, перамяніць) пласцінку. Калька з франц. м. (changer le disque). Пераключацца на новую тэму размовы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
46 👁
 ◀  / 440  ▶