Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
срэбнага. Зелена, як тыя лісточкі прыбярыхі-бярозы, як тыя лугімурагі са сваімі мядовымі краскамі…» Мора па калена каму. Агульны для ўсходнесл. м. Паходзіць з прыказкі П'янаму мора па калена, y складзе якой ён меў тое ж значэнне 'нічога не страшна, усё нічога не варта'. Сінтаксічныя сувязі фразеалагізма (здольнасць кіраваць давальным склонам: мора па калена к a м у) засталіся такімі, якія былі і ў прыказцы. Некаторыя лічылі, што галоўнае — разбурыць усё старое, што напрыдумлялі паны афіцэры, a тады, маўляў, нам мора па калена… (І.Шамякін. Матрос з «Алега»). Мукі Тантала (танталавы мукі (пакуты). Выток фразеалагізма — грэч. міфалогія, але склаўся ён як пераасэнсаваны выраз у лац. м. (Tantali supplicia), адкуль як фразеалагічная паўкалька перайшоў амаль ва ўсе еўрапейскія мовы. Сэнс выразу — 'нясцерпныя пакуты ад блізкасці жаданай мэты і немажлівасці дасягнуць яе'. Мукі Тантала — бачыць жанчыне люстэрка і не паглядзецца ў яго (Б. Сачанка. Манпансье з гарчыцаю). Думаеш, я не бачыла тваіх танталавых пакут? Бачыла. Але, думаю, маўчаць буду (Я. Ермаловіч. Валуны). Паводле міфа, фрыгійскі цар Тантал доўгі час быў любімцам багоў, яго запрашалі на Алімп, пакуль ён не расказаў людзям пра тайнае рашэнне Зеўса (у другіх варыянтах міфа гаворыцца пра іншую віну Тантала перад багамі). Яго сурова пакаралі: скінулі ў падземнае царства на вечныя мукі прагі і голаду. Ён стаяў па горла ў вадзе, але не мог напіцца, бо вада адразу адступала. Над ім звісалі галіны з яблыкамі, грушамі і іншай садавіной і тут жа адхіналіся, калі ён працягваў да іх рукі. Мурашкі бегаюць (пабеглі, забегалі) па целе (па спіне, па скуры) y каго, каго, чыім. Агульнаслав. (руск. мурашки бегают по спине, укр. мурашкі по тілу бігають, польск. mrowie mię przechodzi, серб. — харв. пошлі су мравці уз кожу, балг. мравки палазват). Хтон. адчувае дрыжыкі ад моцнага страху, хвалявання і пад. На дарозе паявілася белая абледзянелая здань. У Міці па целе пабеглі мурашкі (І.Навуменка. Сасна пры дарозе). Склаўся на аснове падабенства з'яў, праз супастаўленне адчування дрыжыкаў з бегаючымі па целе мурашкамі. Мухі не пакрыўдзіць. Агульны для ўсходнесл.(руск. мухи не обидит, укр. мухи не скривдить), польск. (muchu nie skrzywdzi), чэшск. (ani mouse nеubliži) м.; параўн. y некаторых іншых мовах: франц. ne pas faire de mal à une nouche (літаральна «не прычыніць болю нават мусе», ням. kann keiner Fliege etwas zuleide tun (літаральна «не можа прычыніць крыўду нават мусе»). Вельмі ціхі, лагодны, пакорлівы. — Кастусь добры… — нібы адгадвае нашы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяў, пянаму
88 👁
 ◀  / 440  ▶