Узнік y выніку метафарычнага пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, шырокавядомага ў вайсковай справе. Млын пусты. Уласна бел. Чалавек, які займаецца не справай, a пустымі размовамі; балбатун, пустаслоў. — A што папу казаць я маю? Я печ на рай не памяняю! — Цьфу, млын пусты! ото завала, бадай цябе было зарвала! (Я. Колас. Новая зямля). Паходзіць ад параўнання балбатлівага чалавека з пустым млыном, г. зн. такім, які прарэзліва гудзе пры недастатковай загрузцы яго камянёў. Можна ў плуг запрагаць каго. Уласна бел. Хто-н. вельмі моцны, здаровы. Што за народ! Што за людзі! Пабачылі, што бяру без чаргі, па тваім дакуменце, то адразу накінуліся на мяне, гатовыя былі разарваць: якая я, маўляў, інвалідка, мяне ў плуг запрагаць можна (І.Капыловіч. Калі трэба жыць). У аснове выразу — гіпербалічнае супастаўленне з канём (паводле сілы, стану здароўя). Можна язык зламаць. Уласна бел. Цяжка вымавіць што-н. (слова, фразу і пад.). Калі некаторыя з гэтых слоў прамаўляюцца лёгка ці з пэўным намаганнем, то на іншых… можна язык зламаць (А. Каўрус. Служэнне роднаму слову). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, звязаны з языком як органам маўлення. Мокрая курыца. Відаць, калька з франц. м. (poule mouillée). Ужыв. са значэннямі 'чалавек, які мае ўбогі, прыгнечаны выгляд' і 'слабавольны, бесхарактарны чалавек'. Піп адчуваў сябе не героем з неба, а мокрай курыцай (Я. Маўр. Amok). A вы, пан турэмны начальнік, будзьце сапраўдным начальнікам, не мокрай курыцай! Тут вам не берлінская галантарэя! (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Узнік y выніку асацыяцыі па падабенстве з курыцай, якая, калі вымакне на дажджы, мае мізэрны выгляд. Молада-зелена. Запазыч. з руск. м. Нявопытны, наіўны па маладосці год. Маладосць, што ты хочаш. Молада-зелена. Дурны быў, паміж намі кажучы. Яно, каб на цяперашні розум, асцеражнейшы быў бы (В.Гігевіч. Дом, да якога вяртаешся). Першапачаткова дастасоўваўся да садавіны і агародніны, зялёны (зелена) абазначала 'няспелы, недаспелы'. Параўн., як арыгінальна расшыфроўвае вобразнасць фразеалагізма М. Лынькоў y аповесці «Апошні зверыядавец», далучаючы да кожнага кампанента разгорнутае параўнанне: «Ёрзкая ты ў мяне, браце, дзяўчына. Не нажыць бы бяды часам… Молада-зелена. Так, молада-зелена. Молада, як пахучыя вятры вясновыя, поўныя гуду жыццёвага, перазвону палёў і лясоў — перазвону птушынага
63 👁