Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
як у час бітвы дружыннік Авесалом «заблытаўся валасамі сваімі ў галлі дуба і павіс між небам і зямлёю, мул жа яго пад ім прайшоў». Ужыв. са значэннямі: 1) y стане няпэўнасці, неўладкаванасці (быць, заставацца і пад.), 2) без пастаяннага жылля, дзе давядзецца (жыць, знаходзіцца і пад.), 3) далёка ад рэчаіснасці (быць, існаваць і пад.). Цяпер яго ўжо нічога не звязвала з арміяй… цяпер ён заставаўся адзін між небам і зямлёю (В. Быкаў. Жураўліны крык). Як ёй, адной, з ім, калі і самой між зямлёй і небам жыць даводзіцца? (І.Мележ. Завеі, снежань). Душы іхнія, размякчаныя і разагрэтыя гарэлкай, ужо, як кажуць, між небам і зямлёй (Л. Дайнека. Футбол на замініраваным полі). Між (паміж) Сцылай і Харыбдай. Паўкалька з ням. (zwischen Szylla und Charybdis) ці англ. (between Scylla and Charybdis) м. У цяжкім становішчы, калі непрыемнасці, небяспека пагражаюць з двух бакоў (выбіраць, быць і пад.) Глыбы думак. Праху глыбы — за сівою даўніной паміж Сцылай і Харыбдай… (Я. Янішчыц. Глыбы думак). Выток фразеалагізма — грэчаская міфалогія. Сцыла і Харыбда — дзве пачвары, якія пільна ахоўвалі Месінскі праліў (паміж Сіцыліяй і Апенінскім паўвостравам) і жылі ў пячорах па абодва бакі ад праліва. Праход праз вузкі праліў (між Сцылай і Харыбдай) быў надзвычай небяспечны для мараплаўцаў. Міма вушэй прапускаць (прапусціць), пускаць (пусціць), праходзіць (прайсці). Агульны для ўсходнесл. і польск. (mimo uszu) м. Без увагі і рэагавання (прапускаць тое, што гаворыцца кім-н.). Сама гаспадыня маўчыць, але ніводнае слова наша міма вушэй не прапускае — відаць па яе насцярожанасці (В. Карамазаў. Векапомнае). Выраз успрымаецца як матываваны. Першапачаткова ўжываўся, відаць, толькі пры дзеяслове-суправаджальніку пусціць. Параўн. адну з першых фіксацый фразеалагізма, якая адносіцца да 1551 г: A ведь-же его королевская милость, не хотячи тое прозьбы мимо уши cвou… nycmumu (Акты, относящиеся к истории Западной России. — СПб., 1846–1853, т. З, с.34). Міна запаволенага дзеяння. Агульны для белруск. (мина замедленного действия), укр. (міна сповільненоï діï) м. Тое, што пагражае небяспечнымі наступствамі. У 30-я гады рукапісы станавіліся для іх аўтараў мінай запаволенага дзеяння, — іх нярэдка падшывалі да судовай справы ў якасці «доказаў» варожай думкі, — і часта служылі «падставай», каб «прышыць» пісьменніку 58-ы артыкул крымінальнага кодэкса — «антысавецкую прапаганду» (У. Конан. Каментарыі [да кн.: І.Замоцін. Творы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
45 👁
 ◀  / 440  ▶