Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
бакоў. У вайну немцы паставілі Анікея на нейкі час старастам. Вялікім дыпламатам трэба было быць, каб круціцца між двух агнёў — займаць такую пасаду і не даваць у крыўду людзей (М. Ракітны. Чысціня). Мяркуюць, што ўзнікненне фразеалагізма звязана са звычаем, які быў y цюркскіх і мангольскіх ханаў Каб трапіць у штаб хана, трэба было прайсці між двух ачышчальных агнёў Як сведчыць адзін з летапісаў, y 1246 г. y стаўцы Батыя пакаралі смерцю вялікага князя Міхаіла Чарнігаўскага за тое, што ён не захацеў прайсці паміж двух агнёў. Пра гэты абразлівы ханскі звычай ведалі і ў Заходняй Еўропе. Захаваліся, напрыклад, успаміны італьянца П. Карпіні (XIII ст.), які піша пра культ агню ў манголаў: «Робяць два агні і побач ставяць два кап'і з вяроўкай на верхавіне… і між двух агнёў праходзяць людзі, жывёлы». На гэтай аснове склаўся фразеалагізм між двух агнёў і ў немцаў (zwischen zwei Feuer), французаў (entre deux feux); магчыма, гэта калька са славянскіх моў. Між (паміж) іншым. Калька з франц. м. (entre autres). Ужыв. са значэннямі 'не звяртаючы асаблівай увагі, мімаходам' і 'дарэчы; y сувязі са сказаным'. Нават і на канікулах [Васіль і Максім] сустракаліся так сабе, між іншым, як і з усімі іншымі былымі аднакласнікамі (І.Шамякін. У добры час). Паміж іншым, таварыш Дубіцкі, ты вельмі смелы (А. Чарнышэвіч. На сажалках). Між (паміж) молатам і кавадлам. Калька з ням. м. (zwischen Hammer und Amboß). У цяжкім становішчы, калі небяспека ці непрыемнасць пагражае з двух бакоў (быць, аказацца, знаходзіцца і пад.) Карнікі атакавалі партызан з боку Латвіі. Партызанскія брыгады апынуліся паміж молатам і каеадлам (В. Ждановіч. Асвея). Паходзіць ад аднайменнай назвы рамана (1868) Фрыдрыха Шпільгагена. Між (паміж) намі кажучы. Калька з франц. м. (entre nous soit dit). Ужыв. як пабочнае словазлучэнне са значэннем 'пад сакрэтам (пра што-н. такое, чаго не варта гаварыць іншым)' Учора, між намі кажучы, быў я ля паліўнага склада… Цікавіўся… Дорага, скажу табе, цяпер гэтыя паленцы каштуюць (М. Капыловіч. Шукаю кватэру). У франц. м. выраз сфарміраваўся, відаць, пад уплывам фразеалагізма з лац. м. inter nos. Між (паміж) небам і зямлёй. Фразеапагізм з аналагічнай вобразнасцю, структурай і значэннем ёсць амаль ва ўсіх еўрапейскіх мовах. Яго выток — Біблія, дзе выраз сустракаецца некалькі разоў. Так, y Другой кнізе царстваў (18, 9) расказваецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

капі
44 👁
 ◀  / 440  ▶