Мець справу з кім, з чым. Калька з франц. м, (avoir affaire aves). Ужыв. са значэннямі: 1) сутыкацца з кім-н. ці з якім-н. фактам, з'явай і пад., 2) уступаць у якія-н. адносіны, y пэўныя сувязі, 3) карыстацца чым-н., зварочвацца да чаго-н. — Мы маем справу з таварышам, — гаварыў сакратар, — які парваў, я падкрэсліваю, які іменна парваў з бацькамі-гандлярамі (П. Галавач. Вінаваты). Ды і ўсё роўна ж праз Лібу прыйдзецца мець справу з яе бацькамі (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Магазін — Міншвеяў дваццаць, прадаўцоў зусім няма там: хто прыходзіць адзявацца, мае справу з аўтаматам (К. Крапіва. Хвядос — Чырвоны нос). Паходзіць з маўлення камерсантаў і напачатку дастасоўваўся да вядзення якой-небудзь сумеснай справы. Мець сэрца на каго. Агульны для ўсходнесл. м. Злавацца на каго-н. I Костусь броеы свае хмурыць: і ён на брата сэрца мае, бо Уладзя дзядзьку зневажае (Я. Колас. Новая зямля). Першапачатковае значэнне слова сэрца тут — 'цэнтр злосці, гневу' (параўн.: сердаваць, сярдзіты). Мёртвая хватка. Агульны для ўсходнесл. і балг. (мъртво хващане) м. Здольнасць упарта дабівацца свайго. Начальніка ліцейнага цэняць за яго спраўнасць, за мёртвую хватку ў рабоце, паважаюць як практыка (У. Карпаў. Вясеннія ліўні). Узнік y выніку метафарызацыі тэрміналагічнага словазлучэння, вядомага ў мове паляўнічых, дзе яно абазначае хватку ў сабак, пры якой сківіцы, сутаргава сціснуўшыся, доўгі час не могуць разамккуцца. Мёртвым грузам ляжаць. Калька з англ. м. (dead load, літаральна «мёртвы груз»). Без выкарыстання, як зусім непатрэбнае. Мёртвым грузам ляжаць яны [некаторыя творы], Як муміі ў грабніцах, на пыльных стэлажах бібліятэк (Х. Жычка. Белыя санеты). У англ. м. ёсць і тэхнічны тэрмін dead load для абазначэння незапатрабаваных матэрыяльных каштоўнасцей. Фразеалагізм склаўся на аснове гэтага тэрміна. Мёртвыя душы. Запазыч. з руск. м. Неіснуючыя асобы, якія толькі фіктыўна лічацца дзе-н. На заводзе… праходзілі на зарплату мёртвыя душы, грошы за іх атрымоўвалі. Цягнулася гэта некалькі гадоў (А. Жук. Асабліва небяспечнае). Выраз з аднайменнай паэмы (1842) М. В. Гогаля. Галоўны герой паэмы Чычыкаў са спекуляцыйнай мэтай скуплівае ў памешчыкаў «мёртвыя душы» — прыгонных сялян-нябожчыкаў, якія па дакументах яшчэ лічыліся жывымі. Між двух агнёў. Ужыв. таксамаўруск. (между двух огней), укр. (між двома вогнями), балг. (между два огьня), серб. — харв. (изме у две ватра) м. У становішчы, калі небяспечна з абодвух
Дадатковыя словы
зявай
41 👁