лясным зацішку і мерае ўсіх на свой аршын, нават папракае другіх, распякае, павучае (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Склаўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. Даўней, да ўвядзення метрычнай сістэмы, карысталіся аршынам — мерай даўжыні, роўнай 71,12 см. Аршыны вырабляліся саматужна і не заўсёды былі дакладнымі па даўжыні. Часам купец меў некалькі аршынаў і пры зручным выпадку мераў на «свой», укарочаны аршын. Мераць на свой капыл каго, што. Уласна бел. Меркаваць пра каго-, што-н. аднабакова, суб'ектыўна, толькі са свайго пункту гледжання. Адчапіся ты, дзядзька Марцін! Не мерай ты ўсіх на свой капыл! (Я. Брыль. Апошняя сустрэча). Узнік шляхам аб'яднання двух фразеалагізмаў y адзін: мераць на свой аршын + на свой капыл. Кантамінаванае ўтварэнне захавала значэнне фразеалагізма мераць на свой аршын. Месца пад сонцам. Калька з франц. м. (place au soleil). Ужыв. са значэннямі 'права на існаванне' і 'трывалае, высокае месца ў грамадстве'. [Скарына:] Я за пошук месца пад сонцам для ўсіх моў і супраць міжрэлігійнай рознасці, a вы… (А. Петрашкевіч. Напісанае застаецца). A пра што думаў, чаго дамагаўся? Свайго месца пад сонцам…. A хто не дамагаецца свайго месца пад сонцам?.. (В. Блакіт. Шануй імя сваё). Аўтар выразу — французскі матэматык, фізік, філосаф Паскаль, які ў творы «Pensées» (1670) ужыў названае спалучэнне са значэннем 'права на існаванне'. Месцы не вельмі аддаленыя. Гл. мясціны (месцы) не вельмі аддаленыя. Мець зуб на каго. Гл. зуб мець на каго. Мець месца. Калька з франц. м. (avoir lieu). Абазначае 'быць у наяўнасці' і 'адбывацца, здарацца'. Асабістыя меркаванні тут не могуць мець месца. Справа ідзе пра чэсць палка (К. Крапіва. Проба агнём). І заўважце — такія выпадкі мелі месца не адзін раз і былі ў розных губернях (Я. Колас. На ростанях). Унутраная форма скалькаванага фразеалагізма ўспрымаецца выразна. Мець на ўвазе. Калька з франц. м. (avoir en vue). Ужыв. са значэннямі 'падразумяваць каго-, што-н.', 'улічваць што-н., не забывацца пра што-н.' і 'разлічваць на што-н.'. — У такой справе гарачкі пароць не трэба… — Уякой гэта?.. — A ў нашай, партызанскай, — адказаў дзядзька, і цяжка было зразумець, што ён мае на увазе (У. Дамашэвіч. Між двух агнёў). Май на ўвазе, мы з табой яшчэ па-людску гаворым!.. (Э. Самуйлёнак. Будучыня). Сакратар райкома не меў на ўвазе дабівацца ад мядзведзіцкіх якой-небудзь пэўнай пастановы (К. Крапіва. Мядзведзічы
Дадатковыя словы
абяднання, субектыўна
66 👁