рuszczy). Дарэмныя заклікі да чаго-н., якія застаюцца без увагі. А я нічым не магу памагчы вечнасці, акрамя вечнага паўтарэння аднаго і таго ж, вечнага закліку да сумлення братоў. Заклікання, якое часам бывае марным лямантам у пустыні (У. Караткевіч. Студзёная вясна…). Паходзіць з Бібліі (Ісаія, 40, 3). Прарок Ісаія ў пустыні, гаворачы пра будучае вяртанне іудзеяў з вавілонскага палону, заклікае ізраільцян, каб яны падрыхтавалі шлях Богу. Але гэты заклік так і застаўся «гласом вопиющего в пустыне». Мастацтва для (дзеля) мастацтва. Калька з франц. м. (l'агt роur l'агt). Бескарысная справа, бескарысны занятак. За крытыку трэба дзякаваць кожнаму, калі толькі гэтая крытыка імкнецца дапамагчы справе. Але калі гэтая крытыка ёсць своеасаблівае мастацтва дзеля мастацтва, дык за яе дзякаваць няма чаго (К. Чорны. Публіцыстычныя нататкі). Склаўся ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, упершыню ўжытага французскім філосафамідэалістам В. Кузенам у 1818 г. у часе чытання ў Сарбоне 22-й лекцыі «Курса філасофіі». Састаўны тэрмін выкарыстоўваўся як лозунг, абвешчаны прыхільнікамі так званага «чыстага», «свабоднага» мастацтва, якія не прызнаюць грамадскага прызначэння і ідэйнага зместу мастацтва. Масты спалены чаго, куды. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. мосты сожжены, укр. мости спалени). Хто-н. канчаткова пазбаўлены магчымасці вярнуцца да ранейшага. [Юткевіч] адмовіўся ехацьу тую краіну, якая дала яму жыццё, дала яму славу. Адмовіўся, і яго пакінулі. Масты ў новы свет былі спалены (Б.Мікуліч. Дужасць). Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, выраз утварыўся на аснове суадноснага з ім дзеяслоўнага фразеалагізма спаліць за сабой мастыу узнікненне якога звязана з гісторыяй войнаў і паходаў. Было нямала выпадкаў, калі, наступаючы і пераправіўшыся на другі бок ракі, палкаводцы спальвалі за сабой масты, каб паказаць салдатам, што назад дарогі адрэзаны і што наперадзе толькі рашучая і пераможная барацьба або смерць. Матаць (намотваць, наматаць) сабе на вус што. Агульны для ўсходнесл. м. Цвёрда запамінаць, улічваць на будучае. Дзед Талаш прыглядаўся да Букрэя, прыслухоўваўся да яго загадаў і каманды і ўсё гэта матаў сабе на вус (Я. Колас. Дрыгва). У фразеалагізме, відаць, знайшла адлюстраванне нервозная прывычка падкручваць вусы ў часе роздуму. Мафусаілаў век. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі доўгае жыццё, даўгалецце. Няхай чалавек сам сабе ўстановіць мафусаілаў век (А. Мальдзіс. Восень пасярод вясны
Дадатковыя словы
l'аrt, lагt
64 👁