класе мамаева пабоішча! А? Як вам падабаецца? — пераможна і зларадна ггытаў Арэшкін. — Зашпілі каўнер (І.Шамякін. Крыніцы). Узнік у выніку пераасэнсавання састаўной назвы гістарычнай падзеі: у 1380 г. на Куліковым полі былі разбіты войскі татарскага хана Мамая. У бітве разам з рускімі на чале з Дзмітрыем Данскім прымалі ўдзел беларускія і ўкраінскія атрады. Бітва гэта называецца Кулікоўскай, а таксама Мамаевым пабоішчам. Мамчын (мамін) сынок. Відаць, калька з ням. м., дзе замест фразеалагізма ўжыв. сэнсава раўназначны складаны назоўнік Мuttersöhnсhеn. Распешчаны, збалаваны, ні да чаго не прыстасаваны хлопчык ці малады чалавек. — Што ж, песці, гадуй мамчынага сынка. Мужчыну трэба гадаваць па-мужчынску, строга, — гаварыў Міхал (Л. Арабей. Другі). Выраз усведамляецца як матываваны, падсвечаны іроніяй. Манна з неба сыплецца (падае) каму, у каго, для каго. Агульны для ўсходнесл. м. Каму-н. вельмі лёгка, само сабой дастаюцца сродкі для пражыцця, набытак і пад. Думаеш, у Сенніцы табе манна з неба сыпацца будзе?.. (С. Александровіч. Незабыўнымі сцежкамі). Склаўся на аснове фразеалагізма манна нябесная (гл.). Манна нябесная. Відаць, паўкалька з франц. м. (mаnnе сélestе). Ужыв. са значэннямі 'што-н. вельмі патрэбнае, доўгачаканае' і 'багацце падазронага паходжання'. У калгас [мужчыны] пайшлі не думаючы. Пайшлі таму, што ўсе ішлі. Або думалі, што калгас — гэта рай, дзе даюць манну нябесную… (В. Каваленка. Падвышанае неба). Адкуль яму, думаем, такая манна нябесная?.. Ды нехта зірк, а на грашовых пераводах акуратныя штампікі: маўляў, грошы пасылае рэдакцыя (М. Кусянкоў. Пра воўка памоўка). Выток фразеалагізма — біблейскі аповед (Зыход, 16, 14–16, 31) пра «сыноў Ізраіля», якія на працягу 40 гадоў елі манну, пакуль не прыйшлі ў зямлю абяцаную. Манну, калі іудзеі ішлі пустыняй, кожную раніцу нібыта пасылаў з неба Бог. Чакаць манны нябеснай. Агульны для ўсходнесл. м. (Чакаць) малаверагоднай дапамогі, падтрымкі, вынікаў. Адамаўна ўсё можа, а мы чакаем нябеснай манны, дарагі час марнуем, а за прастой нам не плоцяць (А. Масарэнка. Баргузінскае лета). Утварыўся на аснове фразеалагізма манна нябесная (гл.), стаўшы ўжывацца пры строга акрэсленым дзеясловесуправаджальніку. Марны лямант (голас) у пустыні. Недакладная паўкалька з царк. — слав. м. (параўн. у руск.: глас вопиющего в пустыне, укр.: голос волаючего в пустелі, польск. głоs wołającego na
62 👁