гіпербала як мастацкі сродак. Унутраная форма фразеалагізма лёгка расшыфроўвалася, пакуль ён не страціў кампанента матчына. Гісторыя гэтага выразу адлюстроўвае жывы моўны працэс — вызваленне фразеалагізмаў ад семантычна апорных слоў.
Малая сошка. Паўкалька з руск. м. Нязначны, малаважны, неўплывовы чалавек. І ўсе ведалі, што гэта не проста словы, што, крый божа, трапіць Арцёму Захаравічу цяпер на вочы: літасці не будзе нікому, нават другому і трэцяму сакратарам, нават Валатовічу, не кажучы ўжо аб загадчыках аддзелаў, інструктарах, інспектарах і іншых «малых сошках» (І.Шамякін. Крыніцы).
Словам саха раней называлі не толькі прыладу земляроба, але і пэўны кавалак зямлі, які лічыўся адзінкай падатковага абкладання, а таксама абшчыну, што аб'ядноўвала ў сваім складзе «сошных людзей» для выплаты подацей. Былі вялікія сохі і малыя, або «сошкі», сельскія і гарадскія. Сохі падзяляліся на долі. Удзельная вага, уплывовасць чалавека вызначаліся велічынёй яго долі ў сасе. Таму бедных сялян, а таксама дробных чыноўнікаў і збяднелых дваран пагардліва або насмешліва называлі «мелкой сошкой».
Малоць не падсяваючы. Уласна бел. Гаварыць глупства, пустасловіць. Ах ты, чорт аднавокі! Гэта ж трэба так малоць не падсяваючы. Прыдумаў! (І.Ласкоў. Зімовыя лісты).
Утвораны ў выніку «разгортвання слова ў фразеалагізм» (В. М. Макіенка). Тут на рэалізаванае спачатку пераноснае значэнне дзеяслова малоць 'балбатаць, пустасловіць' накладзена прамое значэнне 'размолваць, ператвараць зерне ў муку' з адначасовым далейшым дапаўненнем гэтага дзеяслова дзеепрыслоўем з адмоўем — не падсяваючы ў сэнсе 'не прасейваючы муку праз сіта, не пытлюючы яе'.
Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннем 'прывольнае жыццё'. 3 чаго ж пачынаюць работу ў такіх умовах, як не з плана. Не абяцаць ніякіх малочных рэк, а сказаць проста і ясна: давайце працаваць… Толк будзе… (І.Навуменка. Вясновыя праталіны).
Склаўся на аснове казачных вобразаў. У народнай казцы гаворыцца пра далёкі мінулы час, калі «рэкі цяклі малочныя, берагі былі кісельныя, а па палях лёталі смажаныя курапаткі».
Мамаева пабоішча. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі: 1) вялікая сварка, бойка, 2) поўны беспарадак, неразбярыха. О, каша заварваецца, — задаволена паціраў рукі Арцём. От жа мамаева пабоішча пачынаецца! (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). — Калі ласка, палюбуйцеся на гэтага героя, які ўчыніў у
88 👁