М Маг і чарадзей. Паўкалька зруск. м. (маг и волшебник). Чалавек, які ўсё робіць лёгка і хутка. — Ты, Фелікс, проста маг і чарадзей! Як гэта табеўдалося [знайсці друкара]? — Я ж казаў: дзядзька Максі мне сваяк, хоць і не блізкі (А. Якімовіч. Кастусь Каліноўскі). Выраз з камедыі А. В. Сухаво-Кабыліна «Вяселле Крачынскага» (1855), у якой адзін з персанажаў называе махляра і авантурыста Крачынскага магам і чарадзеем. Мазаць (абмазаць, вымазаць) дзёгцем каго, што. Агульны для ўсходнесл. м. Незаслужана зневажаць, бэсціць, чарніць. За вочы бэсціць, дзёгцем мажа і несусвеціцу нясе, а стрэне — кампліменты кажа і доўга дзве рукі трасе (С. Грахоўскі. «Сумленны»). Узнікненне фразеалагізма звязана з даўнейшым звычаем мазаць дзёгцем у начны час вароты гаспадару, намякаючы гэтым на якую-небудзь правіннасць гаспадара ці членаў яго сям'і і тым самым ганьбячы іх. Мазгі набакір у каго. Паўкалька з руск. м. (мозги набекрень). Хто-н. прыдуркаваты, з дзівацтвам. Спачатку і мне думалася: яны людзі. Аслеплі ад самаўлюбёнасці, дый мазгі набакір. Цяпер жа ведаю: маразм; і, каб абараніць жывое, патрэбны не адны словы! (У. Карпаў. Жывое сячэнне). Склаўся, відаць, па аналогіі з ужо існуючым, сэнсава тоесным выразам мазгі не на месцы ў каго. Набакір (у дачыненні да мазгоў) першапачаткова абазначала 'зрушаныя набок, скрыўленыя, як шапка, ссунутая набакір'. Малако на губах не абсохла ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. малады і зусім нявопытны. Пасаромеўся б! Вучань!.. Малако на губах не абсохла (І.Шамякін. Крыніцы). У сучасных слоўніках фразеалагізм звычайна фіксуецца ў форме малако на губах не абсохла і выступае як нематываваная адзінка. У зборніку І.І.Насовіча ён падаецца ў больш поўнай форме — з семантычна апорным кампанентам: матчына малако на губах не абсохла. 3 сэнсаўтваральным кампанентам выкарыстаў гэты выраз і Я. Купала ў п'есе «Прымакі»: «Занадта рана пачалі ўжо нюхацца з сабою. Янгчэ малако матчына на губах ці абсохла». Параўн. таксама індывідуальна-аўтарскае ўжыванне выразу ў рамане С. Баранавых «Калі ўзыходзіла сонца»: «Абы абцёр матчына малако — ужо кавалер». У вобразнай аснове фразеалагізма
Дадатковыя словы
песе, сямі
80 👁