Лямант у пустыні. Гл. марны лямант (голас) у пустыні. Ля разбітага карыта. Няпоўная калька з руск. м. (у разбитого корыта). Ужываецца са значэннем 'ні з чым, страціўшы ўвесь ранейшы набытак': — То колькі маўчаць?! — азвалася ўжо трэцяя бабка, што таксама засталася ля разбітага карыта (А. Карпюк. Вершалінскі рай). Крылаты выраз з «Казкі пра рыбака і рыбку» (1835) А. С. Пушкіна. Словазлучэнне выкарыстоўваецца ў казцы спачатку з прамым значэннем, калі расказваецца, як залатая рыбка выканала першае жаданне прагнай старой: замяніла ёй разбітае карыта на новае. У канцы казкі словазлучэнне адначасова набывае і вобразны, пераносны сэнс: багацце знікла, старая засталася з разбітым карытам. Ляцець (паляцець) у тартарары. Агульны для ўсходнесл. м. Змяняцца карэнным чынам, развальвацца, гінуць. Можа б, [паручнік] жыў так і далей, калі б не вайна, не гэтая рэвалюцыя, калі ўсё ранейшае паляцелаў тартарары (В. Быкаў. Перад канцом). Назоўнікавы кампанент, неўжывальны па-за фразеалагізмам, з'яўляецца формай він. скл. мн. л. ад тартар — назоўніка, запазычанага з грэч. м., якім, паводле міфалогіі, называлася тая частка падземнага царства, дзе знаходзіцца пекла і куды пасля смерці перасяляліся грэшнікі. У Тартар скінуў Зеўс тытанаў, якія пачалі былі барацьбу з ім за авалоданне небам. Лічыцца, што на аснове гэтых уяўленняў і склаўся фразеалагізм
Дадатковыя словы
зяўляецца
54 👁