А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? — Людзьмі звацца. Лягчэй на паваротах. Агульны для ўсходнесл. м. Будзь асцярожны ў выказваннях ці ўчынках. — Таты з папругай няма на цябе. Каб узяў галаву паміж ног ды ўсыпаў добры перабор… — Ну, ну; лягчэй на паваротах (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). Склаўся, напэўна, на аснове свабоднага словазлучэння, якое ў маўленні шафёраў ужываецца з прамым значэннем. Ляжаць пад сукном. Агульны для ўсходнесл. м. Заставацца без увагі, без разгляду, рэалізацыі. Затым я напісаў заяву… Але заява ляжыць пад сукном. Калі ласка, дапамажыце разабрацца (Звязда. 7.06.1987). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, звязанага з даўнейшай судовай практыкай, калі тыя ці іншыя заявы, прашэнні знарок адкладваліся на доўгі час і ляжалі пад сукном, якім засцілаўся стол чыноўніка. Ляжачага не б'юць. Агульны для ўсходнесл., а таксама польск. (leżącego się nіе bijе), балг. (легнал човек не се бие) м.: параўн. у чэшск.: k zеmі згаzепеhо nеbij. Ужыв. са значэннем 'таго, хто трапіў у бяду, не караюць'. З кучы трупаў каля машын выцягнулі аднаго жывога… Ён, бачыце, не толькі не фашыст, а нават і не немец… Прыгадаў нават тое, што бацькаўшчына яго, Італія, ужо не ваюе супроць Расіі і што яму вельмі б хацелася жыць… Ну, чорт з табой, ляжачага не б'юць (Я. Брыль. Нёманскія казакі). Першапачаткова гэта было правіла кулачнай бойкі, якое ведалі яшчэ ў старажытныя часы. Правіла часам парушалі, таму пра яго даводзілася нагадваць. Напрыклад, ва «Указе» (1726) Пятра II гаворыцца, што калі хто ўпадзе, то каб ляжачых не білі. Ляйчына пад хвост папала каму. Агульны дляўсходнесл. м. (руск. вожжа (шлея) под хвост попала, укр. вожжина (віжка) під хвіст попала (потрапіла). Хто-н. вядзе сябе неўраўнаважана, праяўляе ўпартасць, самадурства. Ну, то што там у цябе з жонкай? Расказвай. Што там ёй ляйчына зноў пад хвост папала? (В. Макоўскі. Бацькава слова). Фразеалагізм «конскага паходжання». Пад канцом кораня конскага хваста ёсць вельмі адчувальнае, не пакрытае шэрсцю месца. Калі да яго дакрануцца ляйчынай, конь не знаходзіць сабе месца, імчыць што ёсць духу. Параўн. у байцы К. Крапівы «Стары і Малады», дзе адзін конь ушчувае другога: «Разумны ты ды малайчына да той пары, пакуль ляйчына не пападзе табе пад хвост, ну, а тады — панёс, ці з плугам будзеш ты, ці з возам, — і дзе твой дзенецца ўвесь розум
Дадатковыя словы
бюць
55 👁