Мяркуюць, што выраз узнік яшчэ да кнігадрукавання (XVI ст.) і напачатку дастасоўваўся толькі да перакладу з грэч. м. і да перапісвання богаслужэбных кніг. Гэты працэс патрабаваў ад перапісчыкаў выключнай дакладнасці і дбайнасці, пісьмовай перадачы тэксту літара ў літару. Ліць (праліваць) кракадзілавы слёзы. Калька з ням. м., дзе складаны назоўнік Кгоkоdіlsträпеп абазначае 'кракадзілавы слёзы', а дзеяслоў vergіеbеп — праліваць'. Сэнс фразеалагізма — 'прытворна шкадаваць, няшчыра скардзіцца'. Самі паклалі міну; самі ўзарвалі, самі сфатаграфавалі… — Ой хітрыя, яшчэ кракадзілавы слёзы льюць… (Г. Васілеўская. Бывай, Грушаўка). У аснове фразеалагізма — старажытнае павер'е, нібыта ў кракадзіла, калі ён есць сваю ахвяру, цякуць слёзы. Лунаць у паднябессі (у надхмар'і). Недакладная калька з руск. м. (витать в облаках). Бясплённа марыць, не заўважаючы навакольнага. [Жлукта:] Вось калі сатырык — ён зразу глядзіць у корань, а не лунае ў паднябессі, як некаторыя праменныя паэты (К. Крапіва. Мілы чалавек). У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз. У руск. мову фразеалагізм трапіў як запазычанне з царк. — слав. м. Лынды біць. Уласна бел. Гультаяваць, займацца нявартымі справамі; пасіўнічаць. Тут сем патоў з цябе выганяюць, а яны лынды біць будуць… (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Назоўнікавы кампанент гэтага фразеалагізма як асобнае слова ў літаратурнай мове не ўжываецца. Але яно ёсць у паўднёвазаходніх гаворках рэспублікі і выступае як стылістычны сінонім да слова ногі (напрыклад, у «Слоўніку беларускіх гаворак паўночназаходняй часткі Беларусі і яе пагранічча»: схавай свае лынды, чуць цягне свае лынды). Зрэдку трапляецца і ў мастацкіх тэкстах — з тым самым значэннем і зніжанай афарбоўкай: «Ажно ляціць колькі падросткаў, адзін і сталы лынды распусціў» (Ядвігін Ш.); «…грэюць трыбухі і лынды» (А. Карпюк). Відаць, у паўднёва-заходніх гаворках і ўзнік фразеалагізм лынды біць. Тут ён абазначае амаль тое, што і ногі біць, толькі з больш зніжанай, асуджальнай экспрэсіяй і ўспрымаецца як матываваная моўная адзінка (напрыклад, у названым слоўніку: Дарма лынды збіў— 'дарма схадзіў') — У літаратурнай мове фразеалагізм стаў абазначаць не толькі 'хадзіць без карысці, бадзяцца', але і 'гультаяваць, марна траціць час, пасіўнічаць'. Людзьмі звацца. Уласна бел. Быць свабоднымі, незалежнымі, шчаслівымі. I на гэты раз В. Адамчык расказвае пра жыццё жыхароў Заходняй Беларусі, пра тых, хто імкнуўся «людзьмі звацца» і за гэта змагаўся (Г. Пашкоў. Абсягі літаратурнага года). Крылаты выраз з верша Я. Купалы «А хто там ідзе
Дадатковыя словы
надхмарі, павере
75 👁