Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Утвораны на аснове фразеалагізма лезці ў вочы (каму) шляхам пашырэння яго кампанентнага складу назоўнікам у форме творнага параўнальнага склону. Смалой абазначае 'як смала'. Лёгкая рука ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. прыносіць шчасце, поспех, удачу ў чым-н. — Цяпер загоіцца, — упэўнена кажа дзед і складвае свае прычандалы ў капшук. — У мяне лёгкая рука (В. Гардзей. Дом з блакітнымі аканіцамі). Выток фразеалагізма — былое павер'е, што ў некаторых людзей лёгкая рука, якая прыносіць удачу. Першапачаткова ўжываўся, калі гаварылася пра што-небудзь набытае ў чалавека з лёгкай рукой; гэтым выказвалася ўпэўненасць, што ўсё пойдзе рукой, будзе ручыць, г. зн. удавацца, добра весціся. Лёд крануўся. Фразеалагізм з той жа вобразнасцю і значэннем ёсць таксама ў руск. м. (лед тронулся), укр. (лід пішов), польск. (lоdу ruszуlу). Яго сэнс — 'штосьці пачалося'. Лёд крануўся, таварыш камандуючы!.. 26-я і 84-я гвардзейскія дывізіі ўзялі Шалашына і ў добрым тэмпе ўсцяж магістралі выходзяць на рубеж Юрцава — Бардзюкі! (І.Мележ. Мінскі напрамак). Выраз мае празрыстую ўнутраную форму, ён склаўся на аснове фразеалагізма лёд разбіты (гл.). Лёд разбіты (паламаны). Калька з франц. м. (lа glасе еst готрuе). Ліквідаваны перашкоды (у адносінах паміж кім-н.). Лёд у чалавечых адносінах паламаны, недавер 'е зломана. Вылучэнства нікога ўжо не здзіўляла, не абурала (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы). Выраз успрымаецца як матываваны, пераносны. Лёд чаго растае (растаў). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. лед тает (растаял), укр. лід тане (розтанув). Знікае пачуццё чаго-н. (недаверу, непаразумення, адчужанасці і пад.). Радасць [Мікіты] усё ўзрастала, у меру таго як раставаў лёд недавер 'я ў сялянскіх сэрцах (Я. Колас. Адшчапенец). Склаўся ўнутрыфразеалагічным спосабам на аснове выразу лёд разбіты (паламаны) — калькі з франц. м. (гл.). Ліслівае (ласкавае) цяля. Уласна бел. Спрытны, дагодлівы чалавек, які ўмее пакарыстацца абставінамі. Ты не глядзі, што ён цяпер такім ласкавым цяляткам выглядае, ён яшчэ паспрабуе і кіпцюры выпусціць… (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). Узнік з прыказкі Ліслівае (ласкавае) цяля дзвюх матак ссе. Літара ў літару. Калька з руск. м. (буква в букву). Абсалютна дакладна, без адхіленняў (пісаць, паўтараць, выконваць і пад.). Ад яго патрабуецца толькі адно — выконваць літара ў літару тое, што яму загадалі, гэта значыць рабіць «вывераныя ўзгодненыя дзеянні» (А. Вярбіцкі. Інтэрв'ю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

павере, інтэрвю
56 👁
 ◀  / 440  ▶