Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Лакмусавая паперка. Агульны для ўсходнесл. м. Сродак выяўлення, праверкі адносін паміж кім-н. Швейк стаў яшчэ пры жыцці Гашака лакмусавай паперкай. Па адносінах да яго высвятлялася ўсё прагрэсіўнае і рэакцыйнае (Настаўн. газ. 27.04.1983). Утварыўся ў выніку пераасэнсавання хімічнага састаўнога тэрміна. Ім абазначаюць фільтравальную паперу, насычаную растворам лакмусу, якая ўжываецца як рэактыў на кіслоты і шчолачы. Ламанне галавы. Уласна бел. Напружаная спроба вырашыць, зразумець, разгадаць што-н. Што датычыцца таго, як пракарміць сям 'ю, гэта сапраўды рэальнае ламанне галавы, часам сорам і ганьба, калі і жыць не хочацца (Р. Тармола-Мірскі. Не давайце чужынцамі быць). Назоўнікавы фразеалагізм, утвораны ад суадноснага дзеяслоўнага ламаць галаву над чым (гл.). Ламацца ў адчыненыя дзверы. Калька з франц. м. (еnfопсег unе рогtе оuvегtе). Настойліва сцвярджаць, даказваць тое, што даўно ўсім вядома і не выклікае пярэчанняў. [Валун:] А навошта даказваць тое, што і так ясна ўсім? Навошта ламацца ў адчыненыя дзверы? (А. Чарноў. Усё спачатку). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Ламаць галаву над чым. Калька з ням. м. (sісh dеn Корf zегbгесhеn). Напружана думаць, задумвацца, стараючыся зразумець, разгадаць што-н. Зелянюк ламаў галаву над сфармуляваннем пэўнага, яснага адказу на запытанне, якое зрабіла яму Стася пры іхняй неспадзяванай сустрэчы (М. Зарэцкі. Вязьмо). У аснове фразеалагізма — нерэальны, гіпербалізаваны вобраз. Ламаць (паламаць) коп'і з-за каго, за што. Відаць, усходнесл. Горача спрачацца, даказваць, змагаючыся за што-н., адстойваючы чые-н. інтарэсы. Я ўспомніў між хлопцаў гэтых, на гэтых саляных копях, як крытык адзін з паэтам нядаўна ламалі коп'і (У. Нядзведскі. Будні Салігорскія). Склаўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. У старажытнасці кап'ё было зорояй першай сутычкі. Уступаючы ў бой, воіны стараліся выбіць праціўніка з сядла, пры гэтым нярэдка ламалі коп'і. Параўн. ужыванне блізкага гучаннем і яшчэ не пераасэнсаванага словазлучэння ў «Слове аб палку Ігаравым»: «Ту ся копіемъ приломати, ту ся саблямъ потручати о шеломы половецкыя». Ламаць сабе, свае рукі. Агульны дляўсходнесл. м. Прыходзіць у адчай, узрушэнне (ад вялікага гора). Ой, ламалі свае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

zеrbгесhеn, зброяй, капё
43 👁
 ◀  / 440  ▶