Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
зыходным. Выраз склаўся ў жывой народнай мове (фіксуецца М. Федароўскім: з гурту выбраў курту). Куры не клююць грошай. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі многа (грошай у каго-н.). Хо-хо… Думае, у мяне грошай — куры не клююць… (П.Місько. Градабой). Часам узнікненне фразеалагізма спрабуюць прывязаць да даўнейшых пэўных звычаяў. Думаецца, аднак, што гэта выраз з нерэальным вобразам у яго аснове, што гэта плён народнай фантазіі. Параўн. і іншыя з кампанентам куры: і куры не шэпчуць пра каго, куры будуць смяяцца з каго, курам на смех. Курыць фіміям каму. Агульны для ўсходнесл. м. Падлізліва праслаўляць, узвялічваць кагосьці. Ёсць пара крытыкаў, вядомых нам, якія кураць фіміям… (К. Крапіва. Шчыры поп). Замест кампанента курыць ужываецца і кадзіць: Стала крытыкаў пашане, фіміяму не кадзілі, сходы ішлі не да світання, а не больш за паўгадзіны (М. Лужанін. Сілівон на дачы). Аналагічная вобразнасць і ў балг. фразеалагізме кадя тамян ('курыць, кадзіць фіміям'). Словы курыць і фіміям цяпер ужо ў пасіўным складзе лексікі. Першае абазначае 'спальваць якое-н. рэчыва, што дае пахучы дым', а фіміям тое самае, што і ладан. Разам жа яны ўтвараюць фразеалагізм, які, аднак, не мае адцення ўстарэласці. Ён паходзіць са свабоднага словазлучэння, звязанага са старажытным абрадам ахвяравання, асобным відам якога было спальванне фіміяму перад багамі. Гэтым славілі і залагоджвалі іх. Фіміям курыўся і пры набажэнстве ў цэрквах, а таксама пры князёўскіх, царскіх дварах. Курэнне фіміяму. Уласна бел. Надзвычайнае ўзвялічванне, ліслівае праслаўленне каго-н. Ад нечаканасці і такога адкрытага курэння фіміяму яледзь не з'ехала пад трыбуну, што стаяла побач (В. Паўлава. Шклоўскія страсці). Узнік унутрыфразеалагічным спосабам на аснове суадноснага дзеяслоўнага выразу курыць фіміям (каму), набыўшы прадметнае значэнне і іншыя ўласцівасці назоўнікавых фразеалагізмаў (гл.). Кусаць сабе локці. Агульны для ўсходнесл. м. Перажываць, шкадаваць з прычыны чагосьці няздзейсненага, непапраўна страчанага. От дзівачка! Удачы сваёй не бярэш! Ну што ж, я сказала! Дзела тваё. Кусай потым локці сабе! (І.Мележ. Завеі, снежань). Узнік на вобразнай аснове прыказкі Блізка локаць, ды не ўкусіш, як бы насуперак яе літаральнаму значэнню. Сэнсавая блізкасць паміж фразеалагізмам і прыказкай відавочная: прыказка ўжываецца як выказванне жалю, калі нельга ўжо здзейсніць штосьці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зехала
61 👁
 ◀  / 440  ▶