Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
збеглага мужыка, што кінуў вілы… (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім). Склаўся, відаць, на аснове прыказкі Схавай тры грошы ў руку на куку; яе занатаваў на Беларусі ў сярэдзіне XIX ст. П. Шпілеўскі, узнікненне прыказкі ён звязваў са старажытным павер'ем. Прыметай вясны было з'яўленне зязюлі ў лясах, і, каб шчасце спадарожнічала чалавеку ўвесь год, трэба было, пачуўшы першае «куку», зазвінець мапетамі ў кішэні ці ў руцэ. На куку або на зязюльку стала абазначаць 'грошы, прызапашаныя на шчасце'. Пасля куку стала асацыявацца з таемным падарункам (такое значэнне ў слове куку вылучае ў «Слоўніку беларускай мовы» І.І.Насовіч, ілюструючы яго прыкладам: «Сунь яму куку ў руку, і дзела пойдзе добра»). Першапачатковы сэнс выразу куку ў руку — 'грошы ў руку каму-н.'. Кульгаць на абедзве нагі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. хромать на обе ноги, укр. кульгати на обидві ноги). Ужыв. са значэннямі 'мець значныя недахопы, хібы ў чым-н. (у ведах, падрыхтоўцы і пад.)', 'ісці дрэнна, з перабоямі, зрывамі (пра справу, работу і пад.)' і 'вельмі дрэнны (пра парадак, дысцыпліну і інш.)'. Лёгка сказаць — праштудзіруй. А калі Антось яшчэ ў школе па хіміі кульгаў на абедзве нагі… (З. Шостак. Выгадная штука). А што да партыйнай работы, то яна ў нас кульгае на абедзве нагі (М. Лобан. Гарадок Устронь). Высветлілася, што на ўчастку, як кажуць, на абедзве нагі кульгала дысцыпліна, ігнараваліся правілы тэхнічнай бяспекі (В. Макарэвіч. На галоўным напрамку). Сфарміраваўся, відаць, пад уплывам блізкага ў сэнсавых і структурных адносінах біблейскага выразу хромать на оба колена: «I падышоў Ілья да ўсяго народу, і сказаў: ці доўга вам кульгаць на абодва калены?» (1-я кн. Царстваў, 18, 21). Кульмінацыйны пункт чаго, у чым. Агульны для ўсходнесл. м. Найвышэйшы рубеж, вяршыня чаго-н. — Як вы думаеце, Сымон Іванавіч, ажэніцца наш знаёмы з гэтай дзяўчынай? — Я ўпэўнены. Наш прыход — кульмінацыйны пункту яго заляцанні (А. Пальчэўскі. Сваты). Утварыўся ў выніку метафарызацыі астранамічнага састаўнога тэрміна, якім абазначаюць момант праходжання свяціла праз нябесны мерыдыян. Кум каралю і сват міністру. Відаць, уласна бел., хоць зрэдку сустракаецца (як адназначны) ва ўкр. і руск. м. Ужыв. са значэннямі: 1) свабодны, ні ад каго не залежны, у выгадным становішчы, 2) багаты, заможны, забяспечаны, 3) вельмі добра, цудоўна (жыць, адчуваць сябе і пад.). Адзін я пачуваю сябе ніштавата: яшчэ дома нацягнуў гумовікі, то цяпер кум каралю (Г. Пашкоў. Палескія вандроўнікі). Чалавек ты не дурны, а жыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўленне, паверем
53 👁
 ◀  / 440  ▶