трапным вобразе, што адарваўся ад прыказкі, амаль цалкам захоўваецца яе сэнс. Параўн. ужыванне прыказкі ў п'есе В. Зуба «Юнацтва рыцара»: «[Казімір:] А я ўсё роўна раскажу ўсім, што галёшы айца Нікана ператварылі ў паштовую скрынку. [Стась — Казіміру, шматзначна:] Крывое кола на сябе гразь кідае… Май гэта на ўвазе…» Крытычная маса. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. критическая масса, укр. критична маса). Пэўная мера чаго-н., неабходная для рэзкага, імклівага пераходу чаго-н. у іншы стан. Мяркуючы па ўсім, у арабаў дасягнула крытычнай масы пачуццё шчымлівай крыўды, знявагі іх годнасці (ЛіМ. 21.09.2001). Узнік у выніку метафарычнага пераасэнсавання састаўнога тэрміна, якім у фізіцы называюць мінімальную колькасць ядзернага гаручага з падзельнымі нуклідамі, пры якім магчыма ажыццяўленне ядзернай ланцуговай рэакцыі дзялення. Крыць няма чым каму. Агульны для бел., руск. (крыть нечем) и ўкр. (крити немае чим) м. Каму-н. няма як пярэчыць, няма як апраўдацца, няма чаго сказаць у адказ. Малайчына! Здорава пад'ехала!.. Мне і крыць няма чым… (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі). Першапачатковае значэнне гэтага выразу, што ўзнік у асяроддзі карцёжнікаў, — 'няма чым пакрыць, пабіць карту праціўніка'. Куды вочы нясуць (панясуць). Уласна бел. Адпаведна жаданням, куды захочацца, куды ўздумаецца (ісці, пайсці). Нацешышся, налюбішся, як я буду нагамі адбівацца, а тады сабе пойдзеш куды вочы панясуць (Л. Родзевіч. Пакрыўджаныя). Узнік аб'яднаннем двух фразеалагізмаў-сінонімаў у адзін, вынікам іх кантамінацыі стаў фразеалагізм з тым жа значэннем: куды вочы глядзяць + куды ногі нясуць (панясуць). Зліццё фразеалагізмаў адбылося ў жывой народнай мове (выраз фіксуецца ў IV томе працы М. Федароўскага «Люд беларускі на Русі Літоўскай»). Куды крывая вывезе каго. Запазыч. з руск. м. (куда кривая вывезет). Як атрымаецца. — Бяры, — працягнуў Міхалу [грошы] — там спатрэбіцца. Яшчэ невядома, куды крывая вывезе (У. Карпаў. Сотая маладосць). Паводле В. М. Макіенкі, поўная форма выразу — куда крывая лошадь вывезет, дзе крывая абазначае кульгавая'. Паехаць на такой «лошади» — справа рызыкоўная: яна можа давезці, а можа і не давезці да неабходнага месца. Кукіш з маслам. Гл. дулю (фігу, кукіш) з маслам. Куку ў руку. Агульны для бел. і ўкр. м. Абазначае 'хабар, звычайна грашовы'. Пасябраваў; сволач, з Мусатавым, даў яму, кажуць, куку ў руку, толькі каб той памог яму спаймаць таго
Дадатковыя словы
абяднаннем, падехала, песе
48 👁