Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
кідайце, а калі ўжо што намечана, то кроў з носа, а каб было зроблена (В. Палтаран. Ключы ад сезама). Паходзіць з канструкцыі больш поўнай формы хоць кроў з носа, а зраблю. Маюцца на ўвазе нярэдкія выпадкі, калі ў чалавека пры доўгай і напружанай працы можа пайсці з носа кроў. Круціць баранку. Агульны для ўсходнесл. м. Працаваць шафёрам. Трэці дзесятак круціць баранку Васіль, а не захварэў на распаўсюджаную шафёрскую хваробу — ліхацтва (М.Гіль. Дзень пачаўся). Паходзіць з маўлення шафёраў, дзе баранкай называюць рулявое кола ў аўтамабілі. Круціць катрынку. Уласна бел. Надакучліва гаварыць адно і тое ж. Кінь сваю круціць катрынку, будзь прасцейшы, не… нудзі (А. Александровіч. Напор). Выток фразеалагізма аналагічны з вытокам іншых: заводзіць (завесці) катрынку, заводзіць (завесці) сваю шарманку (гл.). Катрынка прыводзілася ў рух кручэннем ручкі. Круціць носам. Калька з франц. м. (hосhег du nеz). Ужыв. са значэннямі 'адмаўляцца, натурыцца' і 'важнічаць, выказваючы незадавальненне'. Трапляецца гэтакі чалавек, дык яна яшчэ носам круціць (А. Васілевіч. Доля знойдзе цябе). Брат, сват, дзядзька, чорт лысы хай робяць, а ён прыйдзе на гатовае, ён, бачыце, запанеў:.. І носам будзе круціць: «Ах, не такусё! Ах, не гэтак!» (П.Місько. Ціхае лета). Фразеалагізм жэставага паходжання. Тут унутраны стан чалавека апісваецца праз яго знешні выгляд. Круціць шарманку. Агульны для бел. і руск. м. Надакучліва гаварыць адно і тое ж. Гебельс круціць шарманку, значыць — у Гітлера туз (К. Крапіва. Апошняя стаўка Гітлера). Гэты фразеалагізм, як і тры іншыя, паходзіць з адной крыніцы. Гл. заводзіць (завесці) катрынку, заводзіць (завесці) сваю шарманку, круціць катрынку. Крывіць губы. Уласна бел. Крывіцца, выражаючы незадаволенасць, злосць. Хто ахвотнік неба мераць, дык выходзь сюды наперад. Ну, а ты што крывіш губы? Ці табе лятаць не люба? (К. Крапіва. Хто за намі?). Фразеалагізм жэставага паходжання: унутраны стан чалавека апісваецца праз яго знешні выгляд, выкліканы гэтым станам. Крывое кола. Уласна бел. Упарты чалавек, які сваімі ўчынкамі пляміць сам сябе. — Васіль, пачакай, во нейкі малахольны, — пачуў ён услед, — нічога яму не скажы, крывое кола, — не крані ты яго! (У. Саламаха. Напрадвесні). Крыніцай фразеалагізма, як мяркуе Ф. М. Янкоўскі, стала прыказка Крывое кола на сябе гразь (бруд, балота) кідае. У
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hосhеr
51 👁
 ◀  / 440  ▶