Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма ставіць (паставіць) кропкі над «і» (гл.), які абазначае 'канчаткова высвятляць усё, не пакідаючы нічога недагаворанага, даводзячы ўсё да лагічнага канца'. Кропля (капля) у моры чаго. Агульны для ўсходнесл. (руск. капля в море, укр. крапля в морі), польск. (kгорlа w mогzu) і некаторых іншых м. Вельмі нязначная колькасць у параўнанні з чым-н. Зноў патрэбны сродкі. Тыя, што маем, — кропля ў моры (Полымя. 1976. № 1). Мяркуюць, што выраз у сваім развіцці прайшоў стадыю параўнання (як кропляў моры), а пасля стаў ужывацца без параўнальнага злучніка. Кроў ад крыві каго, чыёй. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв., калі гаворка ідзе пра кроўную або ідэйную роднасць, са значэннем 'роднае дзіця' ці 'плён каго-, чаго-н'. Язэпу ўпершыню да ламаты ў скронях стала шкада гэтага дзіцяці, ягонага, кроў ад крыві… (А. Асіпенка. Жыта). Не можа быць! Бабейка, кроў ад крыві, косць ад косці мужыцкай, як ён сам любіў гаварыць пра сябе, — каб ён падпаліў хлеб? (Т. Хадкевіч. Даль палявая). Выраз узнік па мадэлі фразеалагізмаў косць ад косці (гл.), плоць ад плоці (гл.) як іх сінонім (выкарыстана іх граматычная структура і прыназоўнікавы кампанент ад). Звычайна ўжываецца побач з адным ці другім фразеалагізмам-сінонімам: «5 С [клас] — сяло. Плоць ад плоці і кроў ад крыві — сяло» (А. Васілевіч). Кроў з малаком. Агульны для ўсходнесл. і польск. м. (kгеw zmlekіеm). Ужыв. са значэннямі 'здаровы, моцны, у стане росквіту', 'вельмі прыгожы' і 'свежы, румяны (пра твар, шчокі)'. Антось — мужчына высокі і плячысты, пад дзевяноста кілаграмаў. Як кажуць, кроў з малаком (В. Супрунчук. Вегетарыянец). А, чорт… якая прыгожая, кроў з малаком. Не ведаю, як ты, ая зразу б укахаўся ў яе (П. Галавач. Загубленае жыццё). Бог даў ёй дочку Тадорку, вясёленькую, маўляў зорку, проста матчын ненагляд! Кроў з малаком яе шчочкі!.. (В. Дунін-Марцінкевіч. Шчароўскія дажынкі). Відаць, пранік ва ўсходнесл. і польск. м. як недакладная калька з ням. м. (wie Мilch und Вlut, літаральна «як малако і кроў»); у форме злучальнай канструкцыі фразеалагізм ужываецца ў чэшск. (kгеv а тlékо, літаральна «кроў і малако»), балг. (мляко и кръв) і некаторых іншых мовах. Вобразнасць фразеалагізма першапачаткова ўсведамлялася так: на белым, як малако, твары іграе яркі, як кроў, румянец. Кроў з носа. Агульны дляўсходнесл. м. Абавязкова, нягледзячы ні на што, пры любых умовах. Слоў на вецер не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

krеv, krеw, mоrzu
49 👁
 ◀  / 440  ▶