Крапіўнае семя. Запазыч. з руск. м. Чыноўнікі, якія займаюцца кручкатворствам і хабарніцтвам. Паліцыя… сабак на варотах вешае. Чыноўнікі — крапіўнае семя, чарнільныя пацукі, п 'яўкі антыхрыставы (У. Караткевіч. Зброя). Першапачаткова гэта была пагардлівая мянушка прыказных і пад'ячых у Маскоўскай Русі. Магчыма, мянушка нейкім чынам была звязаная з выразам крапіўнае семя, які ў абласных рускіх гаворках абазначае 'пазашлюбнае дзіця'. Параўн., аднак, ва ўкр. м.: засипати кропив'яним сем'ям — 'рэзка вылаяць каго-н.'. Кроіць сэрца каму, чыё. Уласна бел. Выклікаць вялікі душэўны боль, пакуты. — Не крой ты майго сэрца, Анежка! — крычаў Петрас, грукаючы па стале (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Крок за крокам. Калька з англ. м. (stер bу stер). Ужыв. са значэннямі 'паступова, няўхільна' і 'паслядоўна, адно за другім'. Мы спасцігаем космас спакваля. За крокам крок — узорныя абшары (Г. Пашкоў. Мы спасцігаем космас спаквалля…). Крок за крокам удалося аднавіць падзеі, якія папярэднічалі таму трывожнаму ранку (І.Ракіцкі. Ллібі). Заснаваны на асацыяцыі па падабенстве з чалавекам, які крочыць. Параўн.: «Памалу, мерна, крок за крокам у сваім раздум'і адзінокім дадыбаў бацька скора к дому» (Я. Колас). Крок наперад. Калька з франц. м. (un раs еn аvаnt). Дасягненне, прагрэс у якой-н. справе. Гэта аповесць [ «Біяграфія майго героя»] для Сяргея Знаёмага ёсць немалы крок наперад (К. Чорны. Заўвагі да стылявых тэндэнцый у творчасці Сяргея Знаёмага). Фразеалагізм усведамляецца як матываваны, з жывой унутранай формай. Кропка пастаўлена. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. точка поставлена, укр. крапка поставлена). Завершана, скончана што-н. Я заўтра ж паеду да мамы… Я прымушу яе апамятацца. Яна, мабыць, думае, што напісала пісьмо і на гэтым пастаўлена кропка (Т. Хадкевіч. Песня Дзвіны). Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утварыўся на аснове суадноснага дзеяслоўнага выразу ставіць (паставіць) кропку на чым, над чым, у чым 'завяршаць што-н., даводзіць выкананне чаго-н. да канца'. Кропкі над «і» пастаўлены дзе. Агульны дляўсходнесл. м. (руск. точки над «і» поставлены, укр. крапки над «і» поставлени). Няма нічога нявысветленага, усё даведзена да лагічнага канца. У пастанове і ўказе, на якія вы спасылаецеся, пастаўлены, як кажуць, кропкі над «і» (ЛіМ
Дадатковыя словы
кропивяним, падячых, раздумі, семям
53 👁