Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
самай форме зафіксаваны М. Федароўскім. Параўн. таксама ва ўкр. м.: як кіт наплакав. Кот у мяшку. Агульны для бел. і руск. м. Невядомае, няпэўнае. Гы ў мяне возьмеш самых надзейных [падпольшчыкаў], а мне будуць прысылаць катоў у мяшку (І.Новікаў. Тварам да небяспекі). Ужываецца і з заменай апошняга кампанента: Атрымалі мы не старшыню, а катаў торбе (У. Корбан. Хворы). Паходзіць з дзеяслоўнага фразеалагізма ката у мяшку купляць (гл.). Коўзанне (слізганне) па паверхні. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. скольжение по поверхности, укр. ковзання по поверхні). Дзеянні знешняга характару, павярхоўныя, без заглыблення ў сутнасць чаго-н. У большасці на старонках раённых газет — слізганне па паверхні, прывычны парадны тон (Звязда. 31.01.1987). Назоўнікавы фразеалагізм, вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага коўзацца (слізгаць) па паверхні 'не ўнікаючы ў сутнасць, закранаць толькі знешні бок чаго-н.'. Краевугольны камень чаго. Запазыч. з царк. — слав. м. Аснова, найважнейшая частка чаго-н. Тут, па сутнасці, сфармуляваны эстэтычныя погляды, краевугольным каменем якіх з'яўляецца крытычны рэалізм (С. Майхровіч. Максім Багдановіч). Выраз неаднаразова сустракаецца ў біблейскіх тэкстах (Ісаія, 26, 16). Яго першапачатковае значэнне — 'камень, пакладзены ў фундамент будынка': «…кладу ў падмурак на Сіёне камень… краевугольны». У Бібліі выраз ужываецца і з абстрактным значэннем, калі гаворка ідзе пра Зямлю як планету: «На чым стаіць аснова яе, хто паклаў камень краевугольны на ёй?» Са значэннем аснова' фразеалагізм выкарыстоўваецца ў старажытных беларускіх тэкстах; напрыклад, у «Гістарычна-палемічным даследаванні пра пачатак і распаўсюджанне Уніі ў Літве і Заходняй Русі…» (1600–1605): «Павел святый проповедалъ быти Христа головою церкви и каменемъ краеугольнымъ». Кракадзілавы слёзы. Паўкалька з ням. (Кгоkоdіlstränеn) ці франц. (lагmеs dе сгосоdіlе) м. Крывадушнае спачуванне, прытворнае шкадаванне. [Касперскі:] Кірыла Рыгоравіч! Няўжо вы сумняваецеся?.. Прысягнуць магу… [Анішчук:] Кракадзілавы слёзы (І.Гурскі. Хлеб). У аснове фразеалагізма — старажытнае павер'е, быццам кракадзіл, з'ядаючы сваю ахвяру, плача. Адна з ранніх фіксацый выразу сустракаецца ў помніку палемічнай літаратуры «Антиризись или Апологія противъ Христофора Филалета» (1599): «А што поведаете, жесте зъ жалостью серьдечьною учынили, — крокодиловы то слезы!» Кранаць за жывое каго. Гл. закрануць за жывое каго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

lаrmеs, зядаючы, зяўляецца, павере
53 👁
 ◀  / 440  ▶