Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
сваякі перабіралі косці, перамывалі іх вадой або віном. Пры перамыванні костачак не абыходзіліся без ацэнкі нябожчыка, яго характару, паводзін, г. зн. без абгаворвання. Костка ў горле каму, для каго, для чаго. Уласна бел. Вялікая перашкода, непрыемнасць для каго-, чаго-н. Ён жа [Ціток]можа стаць другім багачом у воласці. Каб толькі гэта костка ў горле, Кандрат, за ім не ўплянтаўся (М. Лобан. На парозе будучыні). Утварыўся на аснове дзеяслоўнага фразеалагізма стаць косткай у горле ў выніку ўсячэння дзеяслоўнага кампанента, набыў катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і адпаведныя граматычныя ўласцівасці назоўнікавых фразеалагізмаў. Косць ад косці каго, чыёй. Запазыч. з царк. — слав. м. У Бібліі (Быццё, 2,21–23) пра стварэнне першых людзей на зямлі гаворыцца, як Адам, прачнуўшыся і ўбачыўшы Еву, зробленую з яго рабрыны Богам, сказаў: «Вось гэта косць ад касцей маіх і плоць ад плоці маёй». Выраз, які ў словах біблейскага Адама меў і канкрэтны сэнс, стаў вобразным абазначэннем роднасці ці ідэйнай блізкасці: Я косць ад косці, крывінка ад крывінкі мужыка… (Т. Хадкевіч. Даль палявая). Цярэшка — косць ад косці свайго народа, ён беларускі ўсім… (С. Ляўшук. Гэта яго лёс). Косы сажань у плячах. Гл. касы (косы) сажань у плячах. Кот марцовы. Уласна бел. Распуснік, блуднік. — Дык ты, кот марцовы, да суханоўскіх дзяўчат унадзіўся, — жартаваў Андрэй (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца). Цяпер ужо слова марцовы — у разрадзе архаічнай лексікі. Яно абазначае сакавіцкі' і ўтворана ад устарэлага марац сакавік'; абодва падаюцца ў «Слоўніку беларускай мовы» І.І.Насовіча. Слова марац захавалася ў некаторых прыказках: Марац адкусіць палец; Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю. У фразеалагізме — намёк на перыяд кацінага «вяселля», які прыпадае на «марац», калі каты з працяглым роспачным мяўканнем бегаюць пад вокнамі. Кот наплакаў каго, чаго. Агульны дляўсходнесл. і польск. (tуlе со коt парłакаł) м. Вельмі мала (пра невялікую колькасць каго-, чаго-н.). —Патроны ёсць?.. — Штук дзесяць. — Не багата… У нас іх таксама кот наплакаў (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі). Іншы раз узнікненне гэтага фразеалагізма звязваюць з адной малавядомай фальклорнай песенькай. Выраз, аднак, з'яўляецца плёнам народнай фантазіі. Параўн. аналагічнае індывідуальнааўтарскае ўтварэнне жук начхаў: «Комплексаў у нас, як вы самі ведаеце, жук начхаў…» (К. Крапіва). Выраз у сваім развіцці прайшоў, хутчэй за ўсё, стадыю параўнальнага звароту. У форме як кот наплакаў ён выкарыстаны ў творах Ц. Гартнага, М. Лынькова, М. Машары, У. Паўлава, В. Праскурава. У такой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
49 👁
 ◀  / 440  ▶