Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Колькі лет колькі зім! Агульны для ўсходнесл. м. (руск. сколько лет сколько зим!;укр. скільки літ скільки зим!). Як даўно не бачыліся! Вокліч пры сустрэчы з кім-н., каго даўно не бачыў, з кім даўно не сустракаўся. Церах пазнаў Васіля адразу. Растапырыўшы рукі, стаў на дарозе. — Іванавіч! Колькі лет колькі зім!.. (І. Навуменка. Срэбныя імхі). Узнік у выніку скарачэння выразу колькі лет колькі зім не бачыліся! Лет — устарэлая форма род. скл. мн. л. ад лето. Конь божы. Уласна бел. (параўн. у польск. м.: kоń Рапа Jеzusа) Ужыв. як эўфемізм, як своеасаблівы стылістычны сінонім да слова асёл са значэннем 'тупы, неразумны чалавек'. —Храбры круль Ян Трэці Сабескі сабраў сваё гераічнае войска і 12 верасня… — Матка боская! — зноў спыняе яго панна Рузя. — Ну, сабраў, ну, прыйшоў, ну, разбіў!.. Конь ты божы! Ды гавары ты, нарэшце, сваімі словамі! (Я. Брыль. Сірочы хлеб). Паводле Евангелля, Ісус Хрыстос ездзіў па свеце на асле. Параўн.: «Калі ўязджаў Ісус Хрыстос у Іерусалім, Асёл яго на спіне вёз, натоўп ішоў за ім» (К. Крапіва. Асёл Ісуса Хрыста). Выраз узнік як перыфраза, як другая назва асла — пры адначасовым перанясенні назвы з зыходнага значэння слова асёл (жывёліна') на другаснае, метафарычнае ('тупы, неразумны чалавек'). Коп'і ломяцца (ламаліся) з-за каго, з-за чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Адбываюцца гарачыя спрэчкі, рашучая барацьба. Я стараўся не ўдзельнічаць у гэтай баталіі, адмоўчваўся, аднекваўся, рабіў выгляд, што не разумею, з-за чаго ломяцца коп`i (Л. Дайнека. Футбол на замініраваным полі). Фразеалагізм, структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, склаўся на аснове суадноснага дзеяслоўнага ламаць коп`i з-за каго, за што (гл.). Костачкі (косці, косткі) перамываць каму, чые, каго. Усходнесл. Абазначае: 1) абгаворваць, бэсціць каго-н., 2) асуджаць чые-н. недахопы, крытыкаваць каго-н. Ніна пацягвала з кубка чай, а Яроціха, усеўшыся з нагамі на табурэтцы і ўспёршыся локцямі на столік, не пераставала гаварыць. І ўсё тое самае: пра школьных сарок, якяны Нініны костачкі перамываюць (М. Лобан. Гарадок Устронь). Навошта перамываць косткі завочна, траціць зарад крытыкі, ці не лепш пакінуць яго на лепшы час? (І.Шамякін. Крыніцы). Узнікненне фразеалагізма звязана са старажытнаславянскім абрадам паўторнага пахавання. Звычайна праз тры гады пасля першага пахавання магіла раскопвалася: трэба было праверыць, ці не быў нябожчык пры жыцці звязаны з ведзьмакамі, пярэваратнямі, і, калі гэта так, зняць з яго закляцце і ачысціць ад грахоў. Перад тым як зноў закапаць нябожчыка, яго родзічы і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

копi, копі
54 👁
 ◀  / 440  ▶