Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
который бы моглъ первшый камень кинути, по евангелскому слову». Кінуць камень у агарод чый, каго. Гл. кідаць (кінуць) камень у агарод чый, каго. Кінуць косць каму. Запазыч. з руск. м. Даць зачэпку для спрэчак, сваркі. Кінуў людзям косць, а сам у кусты. Так выходзіць? (К. Крапіва. Брама неўміручасці). Выраз паходзіць з байкі І. А. Крылова «Сабачая дружба», дзе спачатку выкарыстаны як пераменнае, свабоднае словазлучэнне, а затым, у маралі, з метафарычным сэнсам. У байцы гаворыцца, як Палкан і Барбос кляліся адзін аднаму ў вечнай дружбе (пераклад К. Крапівы): Прэч сваркі, зайздрасць, злосць! Тут повар на бяду ім з кухні кінуў косць. Вось да яе сябры наўзахваткі імчацца, — Ім не наўме дружыць, Давай Пілад з Арэстам загрызацца, Аж толькі шмоцце з іх ляціць: Іх ледзьве разлілі вадою. Свет поўны дружбаю такою. Цяпер у дружбакоў малая ёй цана I падыход амаль што ў іх аднакі: Паслухаць, дык душа, здаецца, ў іх адна, А кінь ім толькі косць, дык што твае сабакі! Кінуць пальчатку каму, чаму. Гл. кідаць (кінуць) пальчатку каму, чаму. Кінуць у вочы каму, каго што. Гл. кідаць (кінуць) у твар каму; каго што. Кінуць у твар каму, каго што. Гл. кідаць (кінуць) у твар каму, каго што. Кінуць якар дзе. Гл. кідаць (кінуць) якар дзе. Кісларод перакрыты каму, чаму. Агульны для бел. і руск. м. Створаны неспрыяльныя ўмовы для чыёй-н. дзейнасці. Ад абразы, паклёпаў балюча ўздымацца, перакрыты надоўга калі кісларод (Нар. воля. 4.04.1997). Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утварыўся на аснове суадноснага дзеяслоўнага перакрыць кісларод каму, чаму (гл.). Кітайская грамата. Агульны для ўсходнесл. м. Недаступнае для разумення, тое, у чым цяжка разабрацца. У яе прыстойнае вымаўленне, учэпістая памяць. Запомніла шмат слоў і зусім вольна адчувае сябе на старонцы, якая яшчэ ўчора была кітайскай граматай (І. Навуменка. Замець жаўталісця
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
41 👁
 ◀  / 440  ▶