Пра хабар Клімычу чытаюць, А ён украдкаю ківае на Пятра. Выраз абазначае 'звальваць віну на іншага'. Ім добра гаварыць, таварыш Варонін, калі ў іх станцыя пад бокам!.. А табе… Што? Ды хто з вамі тыкаецца? Гэтая сам сабе… Я не ківаю на Пятра, я толькі гавару, што імы неў бога цялятка ўкралі… (Я. Брыль. Апошняя сустрэча). На аснове гэтага выразу развілася прыказка Іван ківае на Пятра са значэннем 'адзін звальвае віну на другога': «А там адмаўляюцца: маўляў, да нас гэты бальшак не мае ніякага дачынення. Райвыканком таксама захоўвае поўнае маўчанне. Вось і атрымліваецца, што Іван ківае на Пятра, а дарога як ляжала ў калдобінах, так і ляжыць» (Звязда). Кідацца словамі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. бросаться словами, укр. кидатися словами). Безадказна, неабдумана гаварыць што-н. Я, таварыш Варонін, словамі не кідаюся… І вы на мяне, калі ласка… (Я. Брыль. Апошняя сустрэча). Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты — сэнсаўтваральныя: кідацца суадносіцца з пераносным значэннем 'не даражыць кім-, чым-н.' (кідацца такімі сябрамі, кідацца грашамі), а слова — з вытворным значэннем 'фраза, выказванне' (зрэдку перакідваліся словам). Кідаць (кінуць) камень (каменьчык, каменьчыкі) у агарод чый, каго. Калька з франц. м. (jеtег dеs ріеггеs dаns lе jагdіn dе qn). Рабіць неадабральны намёк у чый-н. адрас. Я ведаю, Стаўроў ты маеш права кінуць камень у мой агарод за мінулае. Не чапаючы Марыі, я скажу: я сапраўды апусціўся ў той час (У. Караткевіч. Нельга забыць). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, звязанага са зласлівым звычаем кідаць у агарод свайго ворага каменне, каб зрабіць зямлю нязручнай для апрацоўкі. Кідаць (кінуць) пальчатку каму, чаму. Калька з франц. м. (jеtег lе gаnt). Уступаць у барацьбу з кім-, чым-н., рабіць рашучы выклік каму-, чаму-н. Чаго гэта Малец ад мяне хоча? Будзьце сведкамі, што яшчэ адна абраза — і я кідаю яму пальчатку (У. Дамашэвіч. Студэнты апошняга курса). Утвораны ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, звязанага з сярэдневяковым заходнееўрапейскім звычаем. Сеньёр, устанаўліваючы васальную залежнасць рыцара, уручаў яму пальчатку. Калі васал адмаўляўся служыць сеньёру, то кідаў яму пальчатку. У далейшым звычай распаўсюдзіўся і сярод рыцараў. Выклікаючы праціўніка на дуэль, рыцар кідаў перад ім сваю пальчатку. Калі праціўнік паднімаў яе, то гэта азначала, што выклік прыняты
Дадатковыя словы
jаrdіn, jеtеr, ріеrrеs
47 👁