Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
люб. Бадай, з табою зварым піва» (К. Крапіва). Выраз паходзіць са свабоднага словазлучэння, у якім піва абазначала пітво' (гл. наварыць піва). Даўней пітво («піва») варылі ў складчыну і на свята разам пілі яго. Пра незгаворлівага, непамяркоўнага чалавека сталі казаць, што з ім піва не зварыш. З забыццём унутранай формы фразеалагізма кампанент піва быў заменены словам каша, відаць, пад уплывам іншых выразаў з кампанентам каша (заварыць кашу, каша заварваецца і інш.). Квадратура круга. Паўкалька з ням. (dіе Quаdгаtur dеs Kгеіsеs) або франц. (quаdгаtuга du сегclе) ці лац. (quаdгаtuга сігсulі) м. Невырашальная задача. [Паэт] удала асвоіў новую паэтычную прастору нашай рэчаіснасці. Прастору; што не паддаецца вымярэнню нават квадратурай круга (Маладосць. 2001. № 9). Узнік у выніку пераасэнсавання матэматычнага састаўнога тэрміна, вядомага яшчэ ў старажытнасці як задача: пабудаваць пры дапамозе лінейкі і цыркуля квадрат, роўнавялікі зададзенаму кругу. Спробы рашыць гэту задачу не мелі поспеху, пакуль у 1882 г. не было канчаткова даказана, што гэта ніяк немагчыма. Кветкі з чужых палёў. Уласна бел. Запазычаныя з іншых прац матывы, вобразы, думкі і іх выражэнне. Ні ў адным з іх [вершаў М. Танка на запазычаныя матывы] мы не заўважаем залежнасці, наадварот — тэма, матыў змяняюць самую сваю прыроду, урастаюць у нашу глебу не кветкамі з чужых палёў, а жывымі кветкамі нашай роднай паэзіі (В. Вітка. Далягляды слова). Паходзіць ад назвы зборніка (1928) Ю. Гаўрука, куды ўвайшлі пераклады з твораў англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай і польскай паэзіі. Намёк на перакладчыка і яго зборнік знаходзім у паэме К Крапівы «Хвядос — Чырвоны нос»: «Пра яго яшчэ трапалі, што ён жыў „з чужых палёў", а сваё было ў папары». Кесарава кесараві. Запазыч. з царк. — слав. м. Кожнаму належнае, тое, чаго заслужыў хто-н. Я хацеў бы прасіць вас, калега, пазнаёміць мяне з вашай грамадою, бо трэба, як кажуць, аддаць кесарава кесараві (Я. Колас. На ростанях). Паводле Евангелля (Матфей, 22,15–21), пасланцы фарысеяў, праціўнікаў Ісуса, правакацыйна спыталіся ў яго пры натоўпе, ці дазваляе хрысціянская рэлігія плаціць падаткі кесару — рымскаму імператару. У Іудзеі, тады калоніі Рыма, ужываўся дынарый з адбіткам на ім кесара. Паказаўшы на гэты адбітак і надпіс на манеце, Ісус сказаў: «Аддавайце кесарава кесараві, а Божае Богаві». Ківаць на Пятра. Запазыч. з руск. м., крылаты выраз з байкі І. А. Крылова «Люстэрка і Малпа», у маралі якой гаворыцца (пераклад М. Клімковіча): Што Клімыч рукі грэць умее, — людзі знаюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

krеіsеs, quаdrаtur, quаdrаturа, сіrсulі
53 👁
 ◀  / 440  ▶